Сустрэча на апошнім шляху...

Другі раз ў сваёй гісторыі нашы званы — «Зыгмунт» і «Аўгуст» — білі  так сумна. Першы раз тужлівы звон ляцеў па ваколіцы, калі памёр благаслаўлёны Ян Павел ІІ, а другі раз, а 9-й раніцы, 21 ліпеня, калі Пан паклікаў у вечнасць кардынала Казіміра Свёнтка.

Гэта асабліва сумны для нас дзень. Адышоў у вечнасць выключны чалавек, а таксама вялікі сябра нашай парафіі. Ішкалдзь і Паланэчка, як не раз гэта падкрэсліваў святой памяці ксёндз кардынал, былі для яго асабліва блізкія. На гэта яго сяброўства мы адкажам самым каштоўным для нас — малітваю.

Найшаноўнейшы ксёндз Кардынал! Напэўна, ужо з Дому Бога Айца ты бачыш на тварах нашых не толькі слёзы смутку, але і радасці, бо цяпер мы, твае верныя парафіяне, маем магутнага заступніка перад Тым, які ўсё можа і для каго няма нічога немагчымага. Ксёндз кардынал, ты можаш разлічваць на нашу малітву, а мы будзем спадзявацца на цябе.

...І, напэўна, наша малітва вельмі яму спадабалася, бо менавіта мы мелі той гонар, што жалобная працэсія па дарозе ў Пінск на хвіліну затрымалася каля вернікаў з Ішкалдзі і Паланэчкі, якія сабраліся, каб правесці ў апошні шлях свайго пастыра. Гэтыя некалькі хвілінаў надоўга застануцца ў памяці ўдзельнікаў незвычайнай сустрэчы. Мы не мелі нейкага незвычайнага падарунку для нашага святой памяці ксяндза кардынала, бо не былі ўпэўненыя, што ён хацеў бы з намі тут развітацца, але ён зрабіў гэта для нас! Эмінэнцыя, мы ведалі, што былі блізкія табе. Цяпер мы насамрэч гэта ведаем!


Айцец Мацей Шмытоўскі, пробашч парафіі
Святой Тройцы ў Ішкалдзі


Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней