З Кнігі спачуванняў у мінскай архікатэдры
16.09.2013|№ 9 (198) 2011|-

Ад імя Амбасады ЗША ў Мінску прыміце самыя глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Свёнтка.

Кардынал усё сваё доўгае жыццё быў прыкладам мужнасці, шчырасці і самаадданасці.

Вечны яму супакой і вечнае святло!


Майкл Скэнлан [Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі].

* * *
Вечная память великому Архипастырю белорусской земли! Да упокоит всемогущий Бог его бессмертную душу в вечных своих селениях!
Соболезную архипастырям, пастырям и всем верным Римско-католической Церкви в Беларуси.

Отец Владислав Белодед — клирик Православной Церкви в честь иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» г. Минска, ответственный за диолог прихода с Католической Церковью.

 


* * *
Дзякуем Вам, кардынал Казімір, за добрую і чулую апеку над беларускім Касцёлам, над пілігрымамі, моладдзю, за ўдзел у сустрэчах з моладдзю, за Ваш гумар і такую амаль асягальную цеплыню і любоў.
Нам будзе вельмі Вас не хапаць, але маем надзею на сустрэчу на тым свеце.

З малітваю — моладзь з Залатой Горкі, Мінск.


* * *
Выказваю спачуванне Каталіцкай Царкве і вернікам з прычыны адыходу вернага слугі Божага Казіміра. Веру ў яго малітвы на нябёсах аб аб’яднанні ўсіх вернікаў да любові, міру і згоды...

З павагаю і спачуваннем праваслаўны вернік Ігар.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней