З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча,
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на 2014 год
22 лістапада 2013 г. на 55-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі быў зацверджаны трохгадовы цыкл падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, які будзе святкавацца ў 2017 годзе. У сувязі з гэтым 2014 год абвешчаны Годам малітвы,
2015 — Годам навяртання, 2016 — Годам надзеі.
<...> На пачатку Году малітвы звяртаюся да вас, святары, — будзьце людзьмі малітвы і вучыце ёй вернікаў.
Звяртаюся да вас, катэхеты, — абвясціце дзецям, моладзі і ўсім, каго катэхізуеце, каштоўнасць, сэнс, неабходнасць і любоў да малітвы.
Звяртаюся да вас, бацькі, — прывівайце дух і практыку малітвы сваім дзецям.
Звяртаюся да вас, выхавацелі, — памятайце аб духоўным аспекце выхавання, які непасрэдна злучаны з малітвай.
Звяртаюся да вас, верні-кі, — маліцеся заўсёды і сваім прыкладам вучыце маліцца іншых. Заклікаю ўсіх падчас Году малітвы аднаўляць, уводзіць і ўмацоўваць розныя малітоўныя практыкі, такія як Эўхарыстычныя працэсіі, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец, да якога заклікала Марыя ў Фаціме, Вяночак да Божай Міласэрнасці, Літургія гадзінаў (Брэвіярый), розныя малітоўныя колы і г.д. Прашу інтэнсіўней выкарыстоўваць для малітвы пілігрымкі, фармацыйныя і іншыя рэлігійныя спатканні.
Прысвечаны малітве час — гэта не страчаны час, але час ласкі.
Даручаючы ўсіх вас, дарагія браты і сёстры, апецы Марыі — Маці малітвы — заклікаю да новага адкрыцця прыгажосці малітвы і на першы Год падрыхтоўкі да фацімскага юбілею ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца + і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Мінск, 6 студзеня 2014 г.
Урачыстасць Аб’яўлення Пана.