Арханёл Міхал — наймагутнейшы і наймужнейшы з анёлаў. Ён з’яўляецца апекуном Беларусі.
Літанія да святога арханёла Міхала
(для прыватнага чытання)
Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, — змiлуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, — змiлуйся над намі.
Духу Святы, Божа, — змiлуйся над намі.
Святая Тройца, Адзiны Божа, — змiлуйся над намі.
Святая Марыя, Каралева Анёлаў, — маліся за нас.
Святы арханёле Міхале, — маліся за нас.
Святы Міхале, слаўны князю,
Святы Міхале, мужны ў барацьбе,
Святы Міхале, пераможца сатаны,
Святы Міхале, пагроза для злых духаў,
Святы Міхале, правадыр войска нябеснага,
Святы Міхале, прадвеснік Божай хвалы,
Святы Міхале, радасць анёлаў,
Святы Міхале, гонар неба,
Святы Міхале, які прадстаўляе Найвышэйшаму нашыя просьбы,
Святы Міхале, абаронца душаў справядлівых,
Святы Міхале, пасланнік Божы,
Святы Міхале, праваднік наш у малітве,
Святы Міхале, крэпасць народу Божага,
Святы Міхале, абаронца і апякуне Касцёла,
Святы Міхале, дабрачынца народаў, якія цябе праслаўляюць,
Святы Міхале, заступнік збаўлення,
Святы Міхале, наш шчыт ад спакусаў,
Святы Міхале, анёле спакою,
Святы Міхале, праваднік душаў да вечнага святла,
Святы Міхале, распарадчык нябесны, — маліся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.
С.: Маліся за нас, святы Арханёле Міхале.
Усе: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся.
Усемагутны вечны Божа, які святога арханёла Міхала ўстанавіў абаронцам Касцёла і распарадчыкам раю, праз яго заступніцтва адары Касцёл шчасцем і спакоем, а нас ласкаю ў жыцці і хвалою ў вечнасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітвы да святога арханёла Міхала
Святы арханёле Міхале, наймагутнейшы наш заступнік перад Богам. Мы шчыра дзякуем табе за атрыманыя дабрадзействы і просім аб новых, спадзеючыся на тваю ласкавасць. Ты — наш апякун і памочнік! Сёння мы звяртаемся да тваёй магутнасці і незвычайнай гатоўнасці падтрымліваць нас. Просім, выслухай нашыя просьбы і прыйдзі нам на дапамогу, калі мы будзем моцна клікаць цябе і няспынна ўсклікаць: «Заступіся за нас перад Богам!»
Арханёле Божы, — заступіся за нас перад Богам!
Цуд стварэння,
Князю найлепшы,
Змагар за правы Бога Створцы,
Аднаўляльнік Божага ладу,
Давераны Пана,
Першы слаўца Бога-Чалавека,
Харунжы Святога Крыжа,
Рыцар Багародзіцы,
Кіраўнік нябеснага войска,
Гетман анёльскіх атрадаў,
Меч, які карае ўзбунтаваных духаў,
Адвечны праціўнік сатаны,
Шанавальнік праўды і пакоры,
Прыклад богаўгоднасці,
Узор малітвы і ахвяры,
Вясёлка сярод буры спакусаў,
Апякуне паміраючых,
Добразычлівы знаўца заслугаў,
Вястуне збаўлення,
Падтрымка душаў чыстцовых,
Праваднік душаў да неба,
Анёле ахоўніку Касцёла,
Апякуне Хрыстовых намеснікаў,
Абаронца сталіцы хрысціянства,
Падтрымка каталіцкіх місіянераў,
Духу, які ўсім прыслугоўвае,
Выратавальнік з няволі,
Цудадзейца слаўны, — заступіся за нас перад Богам!
С.: Молімся.
Магутнасць нябёсаў і найлепшы абаронца душаў, чакаем благаслаўлёных вынікаў твайго заступніцтва найперш для сябе, а таксама для ўсіх тых, каго ты хочаш адарыць ласкамі. Няхай нашы супольныя просьбы за кожнага з нас, за нашыя сем’я і і парафіі, за ўсе супольнасці, народы і ўвесь святы Касцёл, стануць крыніцаю Божага благаслаўлення на векі вечныя.
Малітва да святога Арханёла Міхала, апекуна Беларусі
Святы арханёле Міхале, князю войскаў анёльскіх! Прыйдзі на дапамогу людзям, якім пагражае сіла цемры. Яны ж былі створаныя на падабенства Божае, адкупленыя праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, Сына Божага, прызначаныя на святыню Божую, каб прабываў у іх Дух Святы.
У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.
Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!» Амэн.