Пахвалёны Езус Хрыстус! Паважаная рэдакцыя «Ave Maria»! Пішуць вам парафіяне наваполацкага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, каб павіншаваць свайго пробашча, ксяндза Аляксандра Чайкоў­скага, з нагоды Дня нараджэння, які ён адзначыў 22 верасня, і падзякаваць Пану Богу за тое, што мы маем такога святара. Ксёндз Аляксандр — чалавек высокай культуры, інтэлігентны і мудры. Ён клапоціцца пра духоўнае ачышчэнне сваіх парафіянаў. Кожнае Божае слова, прамоўленае ім падчас святой Імшы, паглыбляе ў нас веру, асабліва ў дзяцей і моладзі. Ксёндз Аляксандр вельмі прыгожа спявае. Мы дзякуем яму за новую ўтульную святыню, якую ён пабудаваў для нас, не шкадуючы нават свайго здароўя, за інтэр’ер, што дапаўняе прыгажосць касцёла, за дворык, што вабіць рознакаляровымі кветкамі, шматлікімі лавачкамі, на якіх можна адпачыць, а таксама зелянінаю, праз якую праходзяць у розныя бакі сцежкі, выкладзеныя пліткаю. Ад усяе гэтай прыгажосці з’яўляецца адчуванне зямнога раю...  Дзякуем Богу за сапраўднага гаспадара, які працуе ў імя Пана. Ад усёй парафіі віншуем нашага шаноўнага пробашча і жадаем яму Божага благаслаўлення і патрэбных ласкаў у нялёгкай працы на Божай ніве.  Віншуем яшчэ раз Вас з Днём народзін, Каб доўжыліся многа-многа год, Няхай жыццё й здароўе будуць у згодзе, А ў сэрцы застаецца толькі Бог! Тамашэўская Часлава і ўсе парафіяне касцёла  Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней