
8 снежня ва ўзросце 78 гадоў адышла ў вечнасць Людміла Быкава-Валынец, маці ксяндза Юрыя Быкава, сябра рэдкалегіі часопіса «Наша вера».
Шаноўны ксёндз Юры, прыміце нашы шчырыя і глыбокія спачуванні з прычыны адыходу ў вечнасць Вашай любай матулі. Няхай міласэрны Бог прыме яе ў сваё Валадарства, а Вам дае сілы перажыць гэтую балючую страту.
Рэдкалегія часопісаў «Наша вера», «Ave Maria»
і калектыў выдавецтва «Pro Christo»

