Пакліканы быць міласэрным
30.06.2016|Падзеі

«Ёсць у гісторыі Каталіцкага Касцёла асобы, якія, незалежна ад часу, назаўсёды застаюцца ўзорам для наследавання, а прыклад іх жыцця, іх адданасці Хрысту, ахвярнага і бескарыслівага служэння бліжнім захапляе людзей розных пакаленняў». Так пачынаецца невялічкая кніжачка «Пакліканы быць міласэрным» пра італьянскага благаслаўлёнага П’ера Джорджа Фрассаці, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo». 

Усё прыгожае, натхнёнае маладое жыццё П’ера Джорджа прысвечана ахвярнаму служэнню Богу і бліжнім. Гэты італьянскі юнак, які пражыў усяго 24 гады, быў свецкім чалавекам, але прыклад яго любові да Хрыста можа быць узорам наследавання нашага Збаўцы для кожнага.

Гэтае новае наша выданне прымеркавана да сёлетніх Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, напярэдадні якіх, 11 ліпеня, распачнецца перэгрынацыя рэліквій Джорджа Фрассаці. Яго асоба і яго пакліканне асабліва актуальныя і важныя ў гэты год Божай Міласэрнасці. 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней