У чаканні перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса

Беларусь стане 76-й краінай свету, якая прыме рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. Рэліквіярый з парэшткамі святой ужо прымалі ў сваіх краінах усе нашы суседзі, а таксама жыхары ЗША, Аўстраліі, Філіпінаў, Бразіліі, Ірака, Лівана, Сейшэльскіх астравоў і г.д. 

У Беларусі перэгрынацыя распачнецца 1 чэрвеня ў мінскай архікатэдры, а завершыцца ў катэдральным касцёле Віцебска 28 жніўня.


Асноўны маршрут рэліквій святой у Беларусі будзе выглядаць наступным чынам:

01.06 – 06.07 — Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.07 – 04.08 — Гродзенская дыяцэзія
04.08 – 16.08 — Пінская дыяцэзія
17.08 – 28.08 — Віцебская дыяцэзія

Кім была св. Тэрэза?
Свой духоўны вопыт св. Тэрэза, якая належала да жаночага Ордэну кармэлітаў босых, апісвае ў кнізе «Гісторыя адной душы». Свой «малы шлях» да святасці св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса прайшла праз поўнае прысвячэнне сябе Богу і ахвяры за збаўленне свету.

Яна адышла ў вечнасць ва ўзросце 24 гадоў. У 1923 годзе яе беатыфікавалі, а праз два гады — кананізавалі. У 1927 годзе Папа Пій XI абвясціў яе Апякункай місій нароўні са св. Францішкам Ксавэрыем.

У 1997 г., падчас Сусветнага дня моладзі ў Парыжы, Папа Ян Павел ІІ абвясціў святую Тэрэзу доктарам Касцёла. У гісторыі Касцёла гэта трэці выпадак,
калі такі тытул быў нададзены святой.

Рэліквіярый вагою ў 132 кг
Рэліквіярый для парэшткаў св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса быў ахвяраваны вернікамі Бразіліі. Яго агульная вага — 132 кілаграмы. Ён змешчаны на драўлянай падстаўцы, якая мае 8 ручак. Такім чынам, рэліквіярый могуць несці чатыры, шэсць або восем чалавек. У ім — 4 жэрдкі, якія
выцягваюцца, дзякуючы чаму рэліквіярый можна несці на плячах.

Перэгрынацыя пройдзе пад дэвізам паводле словаў святой: «Маё пакліканне — гэта любоў».

Падчас падарожжа па Беларусі на працягу трох месяцаў перад рэліквіямі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса амаль у кожным касцёле будуць наладжаны начныя чуванні. Рэліквіярый будзе дасяжны для вернікаў практычна 24 гадзіны ў суткі.

Зацверджаны гімн перэгрынацыі, адаптаваны паводле запісаў святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. Кампазіцыя, над якой працавалі сёстры Вераніка Казлоўская і Сафія Голуб, мае назву «Прыйдзі, любові подых».

Уся інфармацыя пра перэгрынацыю рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса будзе падавацца на партале Catholic.by.

Кантактная інфармацыя:

для вернікаў і святароў — а. Сяргей Трысцень OCD, а. Пётр Фраштэнга OCD (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., маб.: + 375 44 759 45 25; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., маб.: +375 29 130 18 54);

для прадстаўнікоў СМІ — Ілля Лапато OCDS (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., маб.: +375 29 360 79 02).

Праграма перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
01.06— 06.07.2013


01.06 — Мінск (архікатэдра), прыбыццё рэліквій у 18:00.
02.06 — Мінск (парафія Божага Цела), прыбыццё рэліквій у 15:30.
03.06 — Мінск (парафія Узвышэння Святога Крыжа, Кальварыя), прыбыццё рэліквій у 10:00. Мінск (парафія св. Яна Хрысціцеля, Серабранка), прыбыццё рэліквій у 18:30.
04.06 — Канстанцінава, прыбыццё рэліквій у 09:30.
Свір, прыбыццё рэліквій у 17:30.
05.06 — Крывічы, прыбыццё рэліквій у 10:30. Мядзел, прыбыццё рэліквій у 17:00.
06.06 — Даўгінава, прыбыццё рэліквій у 10:00. Нарач, прыбыццё рэліквій у 18:00.
07.06 — Ілья, прыбыццё рэліквій у 13:30.
Вілейка, прыбыццё рэліквій у 18:00.
08.06 — Мінск (грэка-кат.), прыбыццё рэліквій
у 14:00.
Мінск (Чырвоны касцёл), прыбыццё рэліквій у 18:30.
09.06 — Мінск (касцёл св. Роха, Залатая Горка), прыбыццё рэліквій у 18:15.
10.06 — Жодзіна, прыбыццё рэліквій у 17:30.
11.06 — Барысаў, прыбыццё рэліквій у 19:30.
12.06 — Крупкі, прыбыццё рэліквій у 18:30.
13.06 — Капыль, прыбыццё рэліквій у 09:00.
Гарадзея, прыбыццё рэліквій у 12:00.
Нясвіж, прыбыццё рэліквій у 17:00.
14.06 — Рубяжэвічы, прыбыццё рэліквій у 09:00.
Хатава, прыбыццё рэліквій у 12:00.
Налібокі, прыбыццё рэліквій у 14:30.
Дзяржынск, прыбыццё рэліквій у 17:30.
15.06 — Дзераўное, прыбыццё рэліквій у 08:30. Негарэлае, прыбыццё рэліквій у 14:00. Стоўбцы, прыбыццё рэліквій у 18:30.
16.06 — Бабруйск, прыбыццё рэліквій у 09:00. Слуцк, прыбыццё рэліквій у 14:30.
17.06 — Салігорск, прыбыццё рэліквій у 18:00.
18.06 — Асіповічы, прыбыццё рэліквій у 18:00.
19.06 — Мар’іна Горка, прыбыццё рэліквій у 17:00.
20.06 — Чэрвень, прыбыццё рэліквій у 19:00.
21.06 — Беразіно, прыбыццё рэліквій у 18:00.
22.06 — Магілёў (парафія св. Казіміра і св. Ядвігі), прыбыццё рэліквій у 09:00.
Магілёў (парафія св. Антонія), прыбыццё рэліквій у 13:00.
Магілёў (катэдра), прыбыццё рэліквій у 17:30.
23.06 — Мсціслаў, прыбыццё рэліквій у 17:30.
24.06 — Радашковічы, прыбыццё рэліквій у 18:00.
25.06 — Краснае, прыбыццё рэліквій у 10:00.
Лебедзева, прыбыццё рэліквій у 17:30.
26.06 — Палачаны, прыбыццё рэліквій у 11:00. Беразінская, прыбыццё рэліквій у 18:30.
27.06 — Вішнева, прыбыццё рэліквій у 10:00. Багданава, прыбыццё рэліквій у 18:30.
28.06 — Маладзечна (парафія св. Казіміра), прыбыццё рэліквій у 17:30.
29.06 — Маладзечна (парафія св. Юзафа), прыбыццё рэліквій у 16:30.
30.06 — Валожын, прыбыццё рэліквій у 11:40. Ракаў, прыбыццё рэліквій у 18:30.
01.07 — Лагойск, прыбыццё рэліквій у 11:00. Мінск (парафія Маці Божай Ружанцовай, Лошыца), прыбыццё рэліквій у 18:30.
02.07 — Мінск (парафія Маці Божай Будслаўскай, Каменная Горка), прыбыццё рэліквій у 09:30.
Мінск (парафія св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ), прыбыццё рэліквій у 18:30.
03.07 — Альковічы, прыбыццё рэліквій у 17:30.
04.07 — Гатавічы, прыбыццё рэліквій у 09:30.
Бараўляны, прыбыццё рэліквій у 19:00.
05–06.07 — Будслаў, прыбыццё рэліквій у 17:45.

Праграма перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
ў Гродзенскай дыяцэзіі 06.07–04.08.2013

06–08.07 — Смаргонь
08–10.07 — Ашмяны
10–12.07 — Іўе
12–13.07 — Навагрудак
13–14.07 — Гудагай
14–16.07 — Астравец
16.07 — Жукойні Жэлядскія
16–18.07 — Дзятлава
18–20.07 — Ліда (парафія Св. Сям’і)
20–22.07 — Радунь (Воранава, парафія св. Юды Тадэвуша)
22–24.07 — Шчучын
24–25.07 — Масты
25–27.07 — Слонім (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
27–28.07 — Івянец (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — моладзевае чуванне)
28–30.07 — Ваўкавыск (парафія св. Вацлава)
30–31.07 — Вялікая Бераставіца
31.07–02.08 — Гродна-Захад (Вішнявец, парафія Божай Міласэрнасці)
02–03.08 — Сапоцкін
03–04.08 — Гродна-Усход (катэдра)

Праграма перэгрынацыі рэліквій  св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
ў Пінскай дыяцэзіі 04.08–16.08.2013


04.08 — Баранавічы (парафія Узвышэння Святога Крыжа), прыбыццё рэліквій у 18:00.
05.08 — Баранавічы (парафія святога Зыгмунта), прыбыццё рэліквій у 09:00.
Баранавічы (парафія Маці Божай Фацімскай), прыбыццё рэліквій у 18:00.
06.08 — Паланэчка, прыбыццё рэліквій у 09:00. Новая Мыш, прыбыццё рэліквій у 12:00. Сеўрукі, прыбыццё рэліквій у 18:00.
07.08 — Дарава, прыбыццё рэліквій у 09:00.
Ляхавічы, прыбыццё рэліквій у 13:00.
Мядзведзічы, прыбыццё рэліквій у 18:00.
08.08 — Косава, прыбыццё рэліквій у 10:00.
Ружаны, прыбыццё рэліквій у 13:00.
Івацэвічы, прыбыццё рэліквій у 18:00.
09.08 — Пружаны, прыбыццё рэліквій у 10:00. Шарашова, прыбыццё рэліквій у 13:00.  Бяроза, прыбыццё рэліквій у 18:00.  
10.08 — Кобрын, прыбыццё рэліквій у 09:00.
Іванава, прыбыццё рэліквій у 13:00. 
Лагішын, прыбыццё рэліквій у 17:00.  
11.08 — Пінск, прыбыццё рэліквій у 08:30. 
Брэст (парафія Узвышэння Святога Крыжа), прыбыццё рэліквій у 18:00. 
12.08 — Чарнаўчыцы, прыбыццё рэліквій у 09:00.
Брэст (парафія Маці Божай Каралевы), прыбыццё рэліквій у 13:00.
Брэст (парафія святога Юзафа), прыбыццё рэліквій у 18:00.   
13.08 — Ганцавічы, прыбыццё рэліквій у 09:00. Лунінец, прыбыццё рэліквій у 18:00.  
14.08 — Мікашэвічы, прыбыццё рэліквій у 09:00.   Лельчыцы, прыбыццё рэліквій у 12:00. 
Мазыр, прыбыццё рэліквій у 18:00.
15.08 — Рэчыца, прыбыццё рэліквій у 09:00. Гомель, прыбыццё рэліквій у 12:00.  
16.08 — Светлагорск, прыбыццё рэліквій у 12:00. 
Жлобін, прыбыццё рэліквій у 17:00.

Праграма перэгрынацыі рэліквій  св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
ў Віцебскай дыяцэзіі 17–28.08.2013

17.08 — Браслаў, прыбыццё рэліквій у 09:30. 
18.08 — Відзы, прыбыццё рэліквій у 10:00.
19.08 — Паставы, прыбыццё рэліквій у 10:00.
20.08 — Мёры, прыбыццё рэліквій у 12:00.
21.08 — Шаркаўшчына, прыбыццё рэліквій  у 10:00.
22.08 — Глыбокае, прыбыццё рэліквій у 10:00.
23.08 — Параф’янава, прыбыццё рэліквій у 11:00.
24.08 — Полацк, прыбыццё рэліквій у 10:00.
25.08 — Лепель, прыбыццё рэліквій у 11:00.
26.08 — Орша, прыбыццё рэліквій у 12:00.
27–28.08 — Віцебск (катэдра), прыбыццё рэліквій у 09:00.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней