Прэзентацыя новай кнігі пра біскупа Лазінскага
31.03.2017|Падзеі|-

Стэнд выдавецтва “Про Хрысто” на выставе–кірмашы ў Варшаве наведаў аўтар кнігі пра Слугу Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага ксёндз доктар Станіслаў Паўліна fDP, які амаль 20 гадоў працаваў канцлерам Пінскай дыяцэзіі і апекаваўся катэдральнай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. 

Цяпер ксёндз С. Паўліна працуе ў варшаўскай парафіі Дзіцяткі Езуса, але Беларусь па-ранейшаму застаецца ў яго сэрцы. Ксёндз Станіслаў працягвае займацца зборам і апрацоўкаю матэрыялаў, якія датычаць жыцця і гераічных цнотаў біскупа Лазінскага. Гэтыя матэрыялы часта становяцца асноваю цікавых артыкулаў, якія ксёндз Паўліна ласкава прапануе часопісам “Авэ Марыя” і “Наша вера”. А зусім нядаўна ў выдавецтве “Про Хрысто” выйшла ягоная кніга “Шанавальнік Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Эўхарыстыі” пра Слугу Божага біскупа З. Лазінскага. Менавіта гэтую кнігу ксёндз Станіслаў Паўліна прэзентаваў падчас другога дня выставы.

Разважаючы пра ахвярнае служэнне біскупа Лазінскага, кс. Станіслаў Паўліна падкрэсліў яго асаблівыя адносіны да Эўхарыстыі і культу Сэрца Езуса, які Слуга Божы нястомна пашыраў у сваёй дыяцэзіі. Госць нашага стэнда таксама засяродзіў увагу на іншых навінках выдавецтва “Про Хрысто”, прыгадаўшы, што гэтую назву 17 гадоў назад прапанаваў выдавецтву менавіта ён. 

Ксёндз Паўліна ахвотна падпісваў сваю кнігу шматлікім наведвальнікам выставы. Інтэрв’ю з аўтарам кнігі запісала таксама польскае тэлебачанне “Niedziela TV”.

{gallery}2017-04-1{/gallery}

 


К.Л.
Фота А. Глекава.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней