«Будзем Яму вернымі!»: Беларусы прынялі ўдзел у З’ездзе музыкантаў у Львове

З 26 па 28 жніўня ў Львове праходзіў з’езд хрысціянскіх музыкантаў, які штогод арганізоўвае музыкальная студыя «Сeciliarec» і Патрыяршая камісія па справах моладзі Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.


Як кажуць арганізатары, мэтаю з’езду з’яўляецца супольнае перажыванне адносінаў з Богам праз музыку, малітва, дзяленне досведам сярод музыкантаў. Евангелізацыйны праект «РЫБЫ» сёлета ўжо другі раз удзельнічаў у гэтым з’ездзе, ім спадарожнічаў айцец Міхал Цвячкоўскі МІС і яшчэ некалькі маладых людзей з Беларусі. Вось што беларускія музыканты напісалі ў сацсетках гурта:

«Мы ў складзе ўжо „двухэкіпажнай беларускай дэлегацыі“ рынуліся да нашых паўднёвых братоў у Львоў на традыцыйны з’езд усіх неабыякавых да музыкі для Бога. Не без шурпатасцяў мінулі ўсё ж такі кардон... Таму сумнівы аб неабходнасці ехаць тут жа зніклі ў заходнім „персікавым“ тумане па-над трасай на Луцк. Пад гукі гаманлівай размовы аб „майбутнім“ „Рыб“ і ўсяго чалавецтва мы апынуліся на месцы прызначэння.

Госцем з'езду стаў вядомы аўтар песняў праслаўлення і сапраўды Божы чалавек Леапольд Твардоўскі. „Праз зачыненыя дзверы“, „Слаўлю Цябе“, „Хто Ты, о Госпадзе?“ і шмат іншых спеваў, якія выйшлі з-пад яго прафесійнага пяра, знаёмыя беларускім вернікам.

Бог учыніў нам сапраўдныя цуды на гэтым шляху, натхніў, вызваліў. Таму будзем Яму вернымі!»

Відэа з мінулагодняга з'езду:

Радуе, што беларуская хрысціянская музыка развіваецца, што маладыя католікі дзеляцца досведам, стараюцца ўдасканальвацца ў музычным праслаўленні Бога, а таксама імкнуцца да паглыблення адносінаў з Езусам.


Вольга Качалка
Фота: facebook.com/ceciliarecua

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней