У выдавецтве «Про Хрысто» пабачыла свет кніга польскага тэолага, рэкалекцыяніста Анджэя Вронкі пад назваю «Магия и гадания : Об отношении христианства к оккультным практикам». Галоўная задача яе аўтара — «справакаваць» чытача, каб той пачаў задаваць сабе важныя пытанні адносна сваіх дзеянняў і свайго светапогляду.
Чаму акультызм так прываблівае людзей? Хто стаіць за яго распаўсюджваннем? Ці сапраўды спірытычны сеанс — усяго толькі вясёлая забава? Кніга выкрывае падманлівасць гараскопаў, забабонаў, варажбы і паказвае, наколькі ўпарта гэтая хлусня прасочваецца ў нашае жыццё па нашай жа згодзе. І, на жаль, хрысціяне часта не становяцца выключэннем. З асобным пасланнем аўтар звяртаецца да бацькоў, бо дзеці ў першую чаргу знаходзяцца ў групе рызыкі.
Кніга напоўнена яскравымі прыкладамі трагічных наступстваў акультных практыкаў у жыцці людзей. Аўтар, аднак, заўсёды вяртаецца ў сваіх развагах да сапраўднай крыніцы цудаў і суцяшэння — да Езуса Хрыста, які здольны вызваліць чалавека з кожнай дэманічнай апантанасці — выніку магічных практыкаў. Кніга не пакідае сумненняў, што Божыя дзеці павінны быць вольнымі ад усялякіх д’ябальскіх «забаваў».
Прапануем вам пазнаёміцца з назвамі раздзелаў кнігі.
- Оккультизм и его последствия
- Призывание духов — не игрушка
- Гороскопы и суеверия: ловушка для доверчивых
- Осторожно! Демонизм в товарах для детей
- Случайность, деньги или умысел, или… Неоязычество наступает
- Советы родителям
- Иисус победил!
Набыць кнігу можна:
- у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 11.00–18.00);
- у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
- альбо звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 293 17 50.