Спачуванне з прычыны адыходу ў вечнасць матулі кс. Андрэя Рылкі
15.01.2019|Падзеі

In memoriam
Шаноўны і дарагі ксёндз Андрэй!
Прыміце наша глыбокае спачуванне з прычыны адыходу ў вечнасць Вашай матулі. Падзяляем Ваш смутак і яднаемся ў малітве, выпрошваючы ў міласэрнага Айца ласку вечнага жыцця для душы святой памяці Ганны.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...
Супрацоўнікі рэдакцыі часопіса «Ave Maria»

