
Дарагія святары, пастыры Божай паствы, у дзень устанаўлення сакрамэнту пасвячэння хочам сказаць Вам некалькі важных словаў. Дзякуй за Вашае служэнне і вернасць пакліканню. Дзякуй за падрыхтоўку казанняў, за будаўніцтва святыняў, за дабрадзействы і неабыякавасць. Дзякуй Вам за супрацоўніцтва, за малітву. Дзякуй за старанне зрабіць для нас усё найлепшым чынам. Дзякуй за нябачнае для нашых вачэй служэнне. Дзякуй за тое, што не ўзвышаецеся над людзьмі, а першымі становіцеся на калені перад Богам. Дзякуй, што не пабаяліся ўскласці на свае мужчынскія плечы вялікую адказнасць - быць сапраўднымі айцамі для нас.
Калектыў часопісаў «Ave Maria», «Наша вера»
і выдавецтва «Про Хрысто»