Відэакатэхезы з катэхетамі Беларусі
30.04.2020|Падзеі

Паколькі ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у многіх парафіях былі спынены заняткі па рэлігіі, працягнуць іх можна анлайн з дапамогаю відэакатэхез на партале Catholic.by.


«Катэхетычная секцыя, якая дзейнічае ў межах Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арганізавала цыкл відэакатэхез, якія будуць праводзіць катэхеты нашай краіны, каб даць магчымасць дыстанцыйнай формы навучання для тых, хто цяпер пазбаўлены магчымасці наведваць заняткі пры касцёле, і паглыблення рэлігійных ведаў для ўсіх жадаючых», - расказвае Catholic.by біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Відэакатэхезы распачаліся цыклам «Сакрамэнты Касцёла». Тэма першай катэхезы - «Сакрамэнт Хросту», аўтарам якой стала, дарэчы, супрацоўніца часопіса «Ave Maria» Вольга Качалка, якая працуе таксама катэхеткаю ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў м-не Сухарава ў Мінску. «Узяцца за такую добрую справу як відэакатэхезы - рэч няпростая, але вельмі патрэбная, - расказвае Вольга. - Цяпер, у час эпідэміі, мне вельмі хацелася далучыцца да добрых валанцёрскіх праектаў, але, на жаль, чамусьці я гэтага не рабіла. І тут мне пазваніла сястра Любаміра Кругавая і прапанавала паўдзельнічаць у стварэнні відэакатэхезаў. З хваляваннем і страхам я паспрабавала, а мой нарачоны дапамог змантаваць відэа. Дзякуй Богу, нешта атрымалася! Вельмі хочацца, каб праект развіваўся... Але я цяпер дакладна разумею - усё залежыць толькі ад нас з вамі».

Запрашаем да прагляду!

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней