20-годдзе святарства адзначае дырэктар Catholic.by кс. Аляксандр Улас
27.05.2020|Падзеі

Ксёндз Аляксандр, вішуем Вас з юбілеем святарскага пасвячэння! Дзякуй, што Вы адгукнуліся на Божы голас і сталі пастырам для людзей, а таксама ўзялі на сябе важнае заданне - арганізацыю працы каталіцкіх СМІ. За Вашымі плячыма кіраўніцтва «Радыё Марыя» ў Беларусі, а цяпер - служэнне на пасадзе дырэктара партала Catholic.by. Як бы прыгожа гэта ні гучала, ведаем, што гэта нялёгкая праца. Жадаем Вам, шаноўны ксёндз Аляксандр, моцнага здароўя, радасці духа, мудрасці і шмат сілаў! Няхай праз вас Бог здзяйсняе сваю волю, адорвае Вас супакоем, ведучы праз цяжкасці і выпрабаванні сваімі шляхамі.


Калектыў часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Pro Christo»
Фота: Facebook.com

 
Цэтлікі: Юбілеі

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней