Ушануйма разам Божую Маці [аўдыё]

Сёлетнія ўрачыстсці ў гонар Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, выглядаюць зусім не так, як раней. Многія з нас прызвычаіліся падладжваць летні расклад працы і адпачынкаў так, каб прыехаць у Будслаў або прайсці пілігрымкаю разам з іншымі вернікамі. Цяпер мы перажываем час, калі дзеля бяспекі сваёй і бліжніх варта ўстрымацца ад удзелу ў шматлюдных мерапрыемтсвах, але гэта — добрая магчымасць перажыць урачыстасць як асабістую сустрэчу з Божай Маці і натхніцца Яе прыкладам глыбокіх і ціхіх адносінаў з Богам, разважаючы ў сваім сэрцы, як рабіла Яна. Яшчэ прыйдзе час сабрацца разам і голасна праславіць Бога, яшчэ неаднойчы мы сустрэнемся на Будслаўскіх урачыстасцях!


Злучаймася ж разам у малітве і разам ушануйма Божую Маці Будслаўскую, Апякунку Беларусі. Дзеля гэтага мы зрабілі для вас запіс спева да Будслаўскай Маці Божай «Багародзіца Беззаганная» (словы і музыка: Святлены Немагай). Запрашаем і вас запісаць у аўдыё і відэа фармаце вашы любімыя пілігрымковыя спевы і спевы да Маці Божай пад хэштэгам #СпевыБудслава.

">


Юлія Шэдзько
Фота: Віктар Малышчыц, крыніца: budslau.by

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней