Віншуем біскупа Аляксандра Яшэўскага з днём нараджэння і юбілеем святарства

Шаноўны біскуп Аляксандр! Калектыў часопісаў "Ave Maria", "Наша вера" і выдавецтва "Pro Christo" віншуе вас з днём нараджэння і 20-годдзем святарства. Жадаем вам моцы духа, мудрасці і адданасці Божым справам. Няхай Дух Святы будзе побач ва ўсіх выпрабаваннях у вашай жыццёвай пілігрымцы. Прыміце падарунак — верш, дасланы ў рэдакцыю, да словаў якога далучаецца таксама і наш калектыў.


Шумяць жыты — час красавання
і васільковая пара.
Якое сонечнае ранне
каля святога алтара!
Укленчыць молада наш біскуп,
малітву Богу узнясе,
шлях акрапляючы, дзе многа
палыннай гаркаты ў красе.
І дзе грамы, дзе навальніцы
грукочуць злосна над зямлёй:
«Куколь не змешваюць з пшаніцай…» —
вучылі мудрасцю сваёй.
Піць асалоду ад імгненняў,
непадабенствам даражыць,
не руйнаваць заўчасна долю,
па Божай волі светла жыць.
І стома цяжару знікае,
нібыта Хрыстус прамаўляе
да нас, за каго кроў праліта.
Ёсць той, каму душа адкрыта.
Душа адкрытая праз веру,
праз разуменне нас, слабых,
сухой вярсты, што Бог адмераў
лягчэй свае пазнаць сляды.
Лягчэй… за гэта Вам удзячнасць,
што ўсёмагутная Любоў
слёз пакаянных і гарачых
дазволіць зразумець без слоў...

Так дзень пры дні нястомнай працы —
да Таямніцы далучэнне...
Прыміце наша шанаванне,
Прыміце ласку нашых сэрцаў.


Вера Вайцюль, Смаргонь
Фота: catholic.by

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней