Нататкі кс. П. Татарыновіча, успаміны вязня канцлагера і славянскія традыцыі іканапісу Хрыста — у новым нумары «Нашай веры»
27.10.2020|Падзеі

Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.


Гэты нумар распачынаецца зваротам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Хто ж як Бог!», напісаным на пачатак перэгрынацыі фігуры святога Арханёла Міхала ў інтэнцыі Беларусі. Далей друкуюцца ўрывак з кнігі св. Яна Паўла ІІ «Памяць і самасвядомасць» і артыкул Кш. Палыса ОР «Пераможаныя Богам».

Да 70-годдзя Беларускай праграмы Ватыканскага радыё друкуецца працяг нататкаў «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (1934 г.) кс. П. Татарыновіча, які быў заснавальнікам гэтай праграмы.

У перакладзе В. Буйвала змешчаны ўспаміны «Людзі і звяры» літоўскага ксяндза С. Ілы, які быў вязнем канцлагера Штутгаф (Польшча).

Памяці кс. В. Гадлеўскага і 120-годдзю слыннага беларускага мастака П. Сергіевіча прысвечаны арт. мастацтвазнаўцы Н. Усавай «Партрэт Вінцэнта Гадлеўскага пэндзля Пётры Сергіевіча».

Пра выставу мастацкіх твораў А. Марачкіна, прымеркаваную да 80-годдзя майстра, піша журналіст П. Васілеўскі ў арт. «Аляксей Марачкін і яго малітва за Беларусь».

Літаратуразнаўца Л. Леська ў даследаванні «Хрысціянскія матывы ў творчасці Максіма Гарэцкага» разважае пра філасофска-рэлігійныя погляды класіка беларускай літаратуры і герояў яго прозы.

Юбілею вядомага беларускага паэта М. Арочкі прысвечаны арт. С. Чыгрына «Я з вераю — у Боскі Дом людзей»; тут жа змешчаны вершы М. Арочкі.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы А. Спрынчан і С. Законнікава.

Д. Бічэль прапануе ўвазе чытачоў сваю аўтабіяграфічную прозу — успаміны пад назваю «У промнях Езуса Міласэрнага».

У арт. «Краіне дойлідаў прысвячаецца» фалькларыст Л. Салавей піша пра новую кнігу доктара мастацтвазнаўства Т. Габрусь «Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі» (2020).

Бібліятэкар З. Давідоўскі ў арт. «Юравіцкі езуіцкі касцёл» разважае пра складаны лёс вядомай каталіцкай святыні, якая сёння аднаўляецца гомельскім аддзяленнем Белрэстаўрацыя як праваслаўная царква.

А. Красоўскі ў даследаванні «Гісторыя абраза Панны Марыі з Фашчаўкі» піша пра адзін з адметных узораў каталіцкага іканапісу.

Вядомы рэстаўратар І. Сурмачэўскі прапануе ўвазе чытачоў сваё эсэ «Збаўца на гаўбцы», у якім разважае пра традыцыі напісання вобраза Хрыста ў славянскім іканапісе.


Набыць часопіс можна:

  • звяртайцеся ў рэдакцыю па тэл. (017) 356-17-50;
  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій. 

 

 

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней