Ваша Эксцэленцыя, шаноўны арцыбіскуп мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Вашым слаўным юбілеем!
Святы Ян Павел ІІ любіў паўтараць: episcopus – imago Patris (біскуп –гэта вобраз Айца). Дзякуй Вам, што з’яўляецеся для нас духоўным айцом, дзякуй за Ваш давер, падтрымку і разуменне, дзякуй за прыклад адданага і ахвярнага служэння Богу і Касцёлу.
Зычым Вам, шаноўны Эксцэленцыя, моцнага здароўя, трываласці і сілы ў Вашай апостальскай місіі, шчодрых дароў Духа Святога і нястомнай апекі Багародзіцы на яшчэ доўгім і шчаслівым шляху Вашага Служэння.
З малітваю, удзячнасцю і павагаю
Супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Аve Мaria», «Наша вера» і выдавецтва «Про Хрысто»
Фота: Віталій Палінеўскі, catholic.by