Рэкалекцыі ва Уселюбе на тэму «Чаму так цяжка любіць?» адбудуцца 13–14 сакавіка
02.03.2021|Падзеі

Парафія ва Уселюбе запрашае прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Чаму так цяжка любіць?», якія адбудуцца ў сакавіку 2021 г.


Пачатак: 13 сакавіка (субота) у 11:00.
Заканчэнне: 14 сакавіка (нядзеля) у 13:00.

Удзельнікі рэкалекцый забяспечваюцца начлегам і харчаваннем. Кошт прабывання на рэкалекцыях — дабрачыннае ахвяраванне.

Рэкалекцыі прадугледжваюць удзел у святой Імшы, праслаўленне і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, практыку «цішыні», лекцыі на тэму любові, сведчанні, малітву аздараўлення. Падчас рэкалекцый можна будзе асвяціць рэлігійныя рэчы, ваду, соль, алей.

З сабою трэба мець Біблію і нататнік для запісаў.

Запісацца на рэкалекцыі (не пазней за 11.03.2021) можна ‎па тэлефоне: +375(29) 280 05 45 (а. Віталій).

Як даехаць да касцёла ва Уселюбе, глядзіце на сайце парафіі natusest.com.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней