Чытайце новы нумар часопіса «Ave Maria» пра айцоўства

Сакавіцкі нумар часопіса «Ave Maria» выходзіць у Вялікім посце. Мы прапануем чытачам традыцыйныя разважанні Крыжовага шляху, звязаныя з праблемаю пандэміі, якая моцна змяніла свет у апошні год, а таксама адпустовую малітву да Езуса ўкрыжаванага. Большасць артыкулаў гэтага нумара прысвечана святому Юзафу, чый успамін адзначаецца 19 сакавіка. Мы вырашылі ўдзяліць асаблівую ўвагу шматграннасці асобы Хрыстовага апекуна і глыбей даследаваць яго жыццё і прыклад.


Пра бацькоўства св. Юзафа чытайце ва ўрыўку з кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем» у перакладзе Крыстыны Лялько.

Мы, калектыў выдавецтва «Про Хрысто» і рэдакцыя часопіса «Ave Maria», шчыра віншуем спадарыню Крыстыну з юбілеем, які яна адзначае ў гэтым годзе, і дзякуем ёй за адданую працу на ніве каталіцкага друку!   

Пра настаўніцтва св. Юзафа, абапіраючыся на звесткі, якія пакінулі нам евангелісты, піша кс. Сяргей Сурыновіч.

У рубрыцы «Школа малітвы» айцец Юрый Кулай OCD разважае пра св. Юзафа як вернага Божага слугу.

Аб прыкладзе бацькі як найважнейшай асобе ў выхаванні дзіцяці разважае наш сталы аўтар Арцём Ткачук. Пра тое, як дапамагчы мужу стаць добрым бацькам, піша Ганна Шаўчэнка.

Аб крызісе духоўнага айцоўства чытайце ў матэрыяле «Рахунак сумлення з айцоўства» польскага айца езуіта Юзафа Аўгустына SJ у перакладзе Дар’і Ахламёнак.

У рубрыцы «Святар адказвае на пытанне» кс. Андрэй Рылка дзеліцца думкамі пра тое, ці можа святар быць добрым дарадчыкам у сямейных справах.

Ролі мужчыны ў жыцці сям’і прысвечаны матэрыял паводле рэкалекцый а. Аляксандра Жарнасека MIC для мужчын. Пра мужчыну як Божы дар для свету чытайце ў рубрыцы «Старонка псіхолага» с. Паўлы Бобер MSF.

Калі вас турбуе тэма выхавання, вы самі — бацькі або плануеце стаць бацькамі ў будучыні, вас абавязкова зацікавіць YOUTUBE-канал «Кропля» і лекцыі Аляксандра Вялічкі, дырэктара сацыяльна-асветніцкай арганізацыі «Айцоўства». Чытайце ў гэтым нумары артыкул паводле яго лекцый «Тры “кіты” выхавання».

Зося Трацэўская ў сваім эсэ разважае пра хрысціянскую талерантнасць і звяртае ўвагу чытачоў на вельмі важнае і складанае пытанне: «Ці слухаем мы Бога больш, чым людзей?»

Пра тое, як любіць ворагаў, разважае Тэрэса Клімовіч.

Паважаныя чытачы, шчыра дзякуем вам за вашыя лісты і водгукі! Запрашаем часцей зазіраць на сайт ave-maria.by і падпісвацца на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя цікавыя матэрыялы.

Нашыя сацсеткі:

Instagram.com/avemariaby
Facebook.com/avemariaby
vk.com/avemariaby
ok.ru/avemariaby


Юлія Косава

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней