
Мая мара — сабраць хрысціянаў-айцішнікаў, каб распавесці пра сваё жыццё, вопыт, духоўна ўмацавацца і, магчыма, пачаць або падтрымаць нейкі хрысціянскі праект. Хто яшчэ пра такое марыў?
Мы вырашылі зрабіць першы крок да гэтай мары: рэкалекцыі для айцішнікаў у Наваградку 11–13 чэрвеня. Гэта павінна стаць пачаткам хрысціянскай it-community ў Касцёле ў Беларусі.
Тэма: малітва — інструмент, з дапамогаю якога можна вырашыць самую актуальную праблему ў наш час, праблему недахопу супакою ў сэрцы.
Апрача духоўнай часткі (канферэнцыі, малітва, час прабывання ў цішыні), будзе магчымасць сцісла прэзентаваць свае хрысціянскія праекты і ідэі.
Ёсць магчымасць прыехаць разам з сям’ёй.
Заезд 11 чэрвеня ў пятніцу пасля 18:00.
Расклад будзе пададзены пазней на старонцы instagram.com/eugene.shimanovich
Адрас: г. Наваградак, касцёл св. Арханёла Міхала, вул Савецкая, 2.
Рэгістрацыя — па спасылцы або па тэл.: +375333507534
Кс. Яўгеній Шымановіч