Сюжэт Апошняй вячэры, будслаўскія памёнткі і пераклад Дантэ — гэта і не толькі ў новым нумары квартальніка «Наша вера»
08.10.2021|Падзеі

Выйшаў новы нумар часопіса «Наша вера», аўтары якога — мастацтвазнаўцы, гісторыкі, тэолагі, мастакі і пісьменнікі. Запрашаем набываць нумар у парафіяльных кіёсках і бліжэй пазнаёміцца са зместам часопіса.


Гэты нумар распачынаецца арт. кс. д-ра С. Сурыновіча «Асноўныя паняцці любові, ласкі і міласэрнасці ў Старым Запавеце».

Доктар філалагічных навук Ж. Некрашэвіч-Кароткая прапануе ўвазе чытачоў інтэрв’ю «Бог не прымушае да збаўлення» з ксяндзом экзарцыстам з Познани Л. Полахам.

Гісторык і архівіст А. Шпунт у арт. «Арцыбіскуп Магілёўскі Каспер Казімір Калона-Цецішоўскі, Мітрапаліт Рымска-каталіцкага Касцёла ў Расійскай імперыі» апавядае пра яшчэ адну неардынарную асобу каталіцкага духавенства.

Айцец Я. Маліноўскі, пробашч грэка-каталіцкай парафіі св. Кірылы і Мятода ў Баранавічах, у арт. «Я і хрысціянская 7-я паміж мноствам смерці і адзінкай жыцця» цікава разважае пра складаныя пытанні хрысціянскага быцця.

Постаці св. Юзафа прысвечаны арт. Г. Флікоп-Світы «Абразы святога Юзафа ў зборы Музея старажытнабеларускай культуры».

Вядомы калекцыянер і рэстаўратар І. Сурмачэўскі ў эсэ «Будслаўскія памёнткі» цікава апавядае пра духоўна-матэрыяльныя скарбы Нацыянальнага санктуарыя Беларусі.

Ю. Косава знаёміць чытачоў з духоўнай спадчынай св. Тэрэзы Авільскай: перакладчыца прапануе ўвазе чытачоў раздзел з кнігі «Шлях да дасканаласці» ў сваім перакладзе з іспанскай мовы.

Да 700-годдзя з дня смерці Дантэ Аліг’еры змешчаны арт. вядомай паэткі і перакладчыцы В. Седаковай (Санкт-Пецярбург) «Перакласці Дантэ», падрыхтаваны да друку Ю. Косавай.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Д. Бічэль і А. Данільчык.

145-годдзю з дня нараджэння Цёткі прысвечаны арт. літаратуразнаўцы І. Багдановіч «„Хлеба будняга дай нам сёнека!“, або Хрысціянскія акорды „Скрыпкі беларускай“ Алаізы Пашкевіч».

У рубрыцы «Інтэрв’ю» друкуецца размова пісьменніцы, доктара філасофскіх навук А. Сямёнавай-Герцаг з нямецкім пісьменнікам Г. О. Коттам. Тут жа змешчаны яго вершы ў перакладзе А. Сямёнавай-Герцаг.

Э. Дзвінская ў інтэрв’ю «Хрысціянства і нацыянальнае пісьменства як апора армянаў супраць асіміляцыі» размаўляе з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А. Сушам.

У рубрыцы «Прэзентацыя» змешчана эсэ Л. Камінскай «Цуд Яна Боско ў Беларусі» пра кнігу кс. А. Ляшнеўскага SDB «Ахопленыя надзеяй», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» ў 2021 г.

Мастак А. Дубінін у эсэ «Выпрабаванне сюжэтам…» апавядае пра сваю творчую працу над палатном «Апошняя Вячэра».


Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней