З 26 па 28 лістапада ў Оршы адбудуцца рэкалекцыі пад назваю «Вiнаграднiк Рахiлi».
Вельмi часта жанчына застаецца адна са сваiм болем, не маючы нават чалавека, з кім можна было б падзяліцца сваім горам. Часта жанчына нават не мае права плакаць, бо ў яе атачэнні нiхто не лiчыць гэта праблемаю. Але жанчына заўсёды застаецца мацi, нават тады, калi яе дзiцятка не нарадзiлася...
На рэкалекцыі «Вiнаграднiк Рахiлi» запрашаюцца тыя, хто страцiў дзiця яшчэ ва ўлоннi, да нараджэння, у вынiку аборту альбо пры іншых абставiнах.
- Рэкалекцыi адбудуцца 26-28 лістапада ў г. Орша, пры парафiі святога Юзафа.
- Тэлефон для запiсу: +375(29)3062222
Арганізатары вельмі просяць распаўсюдзіць інфармацыю пра рэкалекцыі ў сваіх парафіях.


