На гэтых выходных, з 19 па 21 лістапада, у парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі «Жаноцкасць ― Божы дызайн».
Жаноцкасць ― гэта частка ідэнтычнасці жанчыны ў адпаведнасці з тым, як яе стварыў Бог. Яна характарызуецца некалькімі ключавымі фактарамі: прысвячэнне, адносіны, каштоўнасць і ўплыў жанчыны. Тое, у чым яна бачыць мэту і сэнс свайго жыцця, у вялікай ступені вызначае, кім яна будзе. Біблія кажа, што такой мэтай для жанчыны, перш за ўсё, павінна стаць пабожнасць. Што гэта такое і якім чынам жыццё, прысвечанае пабожнасці, фармуе жаноцкасць, будзе раскрыта падчас рэкалекцый.
Рэкалекцыі праводзіць ксёндз Віталій Цыбульскі.
Пачатак: пятніца, 19:00.
Заканчэнне: нядзеля, 13:30.
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280 05 45
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 год ва Уселюбе і інфармацыю, як дабрацца, можна на сайце парафіі.