Рэкалекцыі для мужчын пройдуць ва Уселюбе з 17 па 19 снежня
06.12.2021|Падзеі

Быць сапраўдным мужчынам — паняцце вельмі расплывістае, асабліва ў нашыя дні. Сёння, калі свет знаходзіцца ў віры радыкальных пераменаў, калі бурацца векавыя асновы, калі губляюцца аб'ектыўныя маральныя прынцыпы наогул, пытанне сапраўднай мужнасці страціла свой сэнс для многіх людзей, але, нягледзячы на такі відавочны факт, узгадаем, што Святое Пісанне кажа, што значыць быць сапраўдным мужчынам. Адно з такіх выказванняў мы знаходзім у Пасланні да Цімафея. Апостал Павел дае тут падрабязнае апісанне якасцяў чалавека, якога ён называе «муж Божы».

Быць сапраўдным мужчынам азначае пагадзіцца з Божым вызначэннем прыроды і характару сапраўднай мужнасці, а значыць прыняць гэта вызначэнне, каб практычна жыць паводле яго.

Пачатак: пятніца 17 снежня 19:00.
Заканчэнне: нядзеля 19 снежня 13:30.

Каля касцёла знаходзіцца Дом пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.

Адрас касцёла святога Казіміра: вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.

Кантакт для дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280 05 45,
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней