Супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў “Ave Maria”, “Наша вера” і выдавецтва “Про Хрысто” сардэчна віншуюць адказнага за СМІ пры Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі Яго Эксцэленцыю біскупа Юрыя Касабуцкага з 25-годдзем прэзбітэрскага пасвячэння.
Ваша Эксцэленцыя, ужо чвэрць стагоддзя Вы ахвярна і аддана служыце Хрысту і Яго святому Касцёлу. Мы ўдзячныя Вам за прыгожы прыклад гэтага служэння, за Вашае глыбокае разуменне ролі каталіцкіх СМІ у евангелізацыі нашага грамадства, а таксама за Вашу заўсёдную падтрымку.
Зычым Вам, Ваша Эксцэленцыя, моцнага здароўя, трываласці і шчодрых дароў Духа Святога на далейшым шчаслівым і плённым шляху Вашага пастырскага служэння.
З пашанаю і малітваю,
супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў “Ave Maria”, “Наша вера” і выдавецтва “Про Хрысто”