Чакаем Божага Нараджэння з новым нумарам часопіса «Ave Maria»

Апошні ў гэтым годзе снежаньскі нумар часопіса «Ave Maria» традыцыйна рыхтуе чытачоў да ўрачыстасці Божага Нараджэння.


Некалькі важных матэрыялаў нумара прысвечаны перажыванню Адвэнтовага перыяду. Найперш гэта пастырскае пасланне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Айцец Віктар Жук SJ у сваім артыкуле заклікае вернікаў перажываць Адвэнт па прыкладзе і пад апекаю святога Юзафа — галавы Святой Сям’і.

У рубрыцы «Школа малітвы» айцец Юрый Кулай OCD разважае на тэму прагнення Бога, якое павінен падтрымліваць і развіваць у сабе кожны хрысціянін. Асабліва гэтае разважанне актуальна ў Адвэнт, калі мы чакаем прыйсця Пана. Прапануем вам працягнуць духоўныя разважанні і падрыхтоўку да свята матэрыялам «10 фактаў пра Бога, якім вучыць нас гісторыя Нараджэння Езуса». А на вокладцы часопіса вы знойдзеце малітвы да Нованароджанага Дзіцяткі Езуса.

Шаноўныя чытачы, святочны настрой дапаможа вам стварыць і паэтычная старонка часопіса з вершамі, прысвечанымі Божаму Нараджэнню.

Тэрэса Клімовіч працягвае знаёміць з сутнасцю духоўнасці св. Ігнацыя Лаёлы. Артыкул у гэтым нумары «Ave Maria» прысвечаны ўменню рабіць выбар.

Увосень распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія». У гэтым нумары мы друкуем для вернікаў запрашэнне на Сінадальную кансультацыю.

Яшчэ адна важная тэма, на якую прапануе паразважаць часопіс — абарона жыцця. У лістападзе ў Навагрудку праходзіў першы Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця. Прапануем вам некаторыя матэрыялы з гэтага кангрэса.

У працяг тэмы бацькоўства Галіна Калевіч дзеліцца кранальным сведчаннем жыцця Наталлі, маці пяцёх дзяцей, якой не заўсёды было лёгка прыняць дар мацярынства.

Матэрыял «Не дзеля дарослых» ставіць перад намі няпростыя пытанні аб усынаўленні дзяцей і праблемах, якія могуць пры гэтым узнікнуць.

Супрацоўнікі рэдакцыі часопісаў «Ave Maria», «Наша вера» і выдавецтва «Про Хрысто» шчыра віншуюць з 25-гадовым юбілеем святарства біскупа Юрыя Касабуцкага, ксяндза доктара Яна Крэміса, ксяндза каноніка Аляксандра Чайкоўскага, ксяндза Рышарда Пэрчака, ксяндза Уладзіслава Шышлу, а ксяндза Уладзіміра Русака — з 20-годдзем святарства.

Вялікі дзякуй за вашыя лісты, шаноўныя чытачы! У гэтым нумары часопіса мы друкуем допіс Марыі Мяжэвіч з пасёлка Валяр’янава, прысвечаны векавому юбілею місіі салезіянаў на Беларусі.

Запрашаем вас часцей зазіраць на сайт ave-maria.by і падпісацца на нашыя старонкі ў сацыяльных сетках, дзе кожны дзень з’яўляюцца новыя цікавыя матэрыялы:

Instagram.com/avemariaby

facebook.com/avemariaby

vk.com/avemariaby

ok.ru/avemariaby


Юлія Косава

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней