Святы Ян кажа аб тым, што вы, юнакі, можаце мець сілу, вы можаце перамагчы злога (1 Ян 2,14). Дзе ўзяць сілу? Што для гэтага трэба?
Сіла не складаецца толькі з самой сілы. Ёсць яшчэ адзін важны элемент, ад якога залежыць плённасць нашага жыцця. Гэты элемент дамінуе ва ўсёй кнізе Прыпавесцяў.
У гэтым цыкле рэкалекцый мы звернем увагу на дамінуючую тэму, якой цар Саламон пачынае кнігу Прыпавесцяў. Гэта тэма — практычная, асабістая
мудрасць жыцця. Як жа нам навучыцца перамагаць абставіны?
Пачатак: пятніца 19:00, 21 cтудзеня.
Заканчэнне: нядзеля 13:30, 23 студзеня.
Каля касцёла знаходзіцца Дом пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.
Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
Кантакт для дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280 05 45
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Паглядзець праграму рэкалекцый на 2022 год ва Уселюбе і даведацца, як дабрацца, можна па спасылцы: https://natusest.com/be/news/programa%20rekalektsy%202021-2022>

