
Парафія cвятога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) запрашае на рэкалекцыі «Малітва — галоўная ўмова духоўных перамог» з 8 да 10 красавіка з мэтаю паразважаць аб важнасці малітвы, аб тым, навошта трэба маліцца, наколькі часта гэта рабіць і якім чынам.
Жыццё на зямлі — гэта пастаянная духоўная барацьба. Часцей за ўсё мы гэтага не заўважаем, не звяртаем на гэта ўвагі. Але гэта не мяняе рэальнасці. Мы знаходзімся ў пастаянным супрацьстаянні з сіламі цемры, перамагчы якія чалавечаю сілаю немагчыма.
На заключным этапе свайго зямнога жыцця Езус падаў сваім вучням вельмі яскравы ўрок. Гэты ўрок уключаў у сябе неаднаразовае папярэджанне, з якім Езус звяртаўся да вучняў, іх няздольнасць правільна адрэагаваць на яго; а таксама высновы, якія вучні зрабілі для сябе. Гэта ўрок аб важнасці малітвы ў практыцы духоўнай барацьбы.
Падчас рэкалекцый мы закранем шматлікія аспекты малітвы як неабходнай умовы духоўнай барацьбы:
- як навучыцца весці паўнавартаснае малітоўнае жыццё?
- у чым сіла малітвы Касцёла? Чаму важна хадзіць у касцёл?
- аб чым трэба маліцца кожны дзень?
Пачатак: пятніца, 8 красавіка, 19.00.
Заканчэнне: нядзеля, 10 красавіка, 13.30.
Кошт удзелу: 70 руб.
Каля касцёла знаходзіцца Дом пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне. Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.
Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне: +375 (29) 280 05 45.
Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, аг. Уселюб, вул. Чырвонаармейская, 20.
УВАГА! Па маршруце «Мінск-Уселюб-Мінск» ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае пасажыраў каля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу на рэйс: +375 (29) 307 20 22.
Праглядзець праграму ўсіх рэкалекцый на 2022 год і інфармацыю аб тым, як дабрацца да месца іх правядзення, можна ТУТ >>>