Юбілейнаму 10-му фестывалю хрысціянскай музыкі #DDN22 быць!
Ці ведаеце, што значыць гэтая навіна? Ці не затрымцела вашае сэрца з думкай «ну, нарэшце!»? Так, даражэнькія, сэрца ніколі не зманвае, нарэшце!
Апошнія два гады, з вядомых усім прычын, праходзілі ў своеасаблівай пустыні з тугой па недасяжных сустрэчах, у тым ліку духоўных, ды надзеяй на хутчэйшае паляпшэнне абставін. І вось час ідзе, пачалі аднаўляцца на поўную моц пілігрымкі, фестывалі, розныя моладзевыя сустрэчы і рэкалекціі. Хіба што, нават, у большым ліку, чым раней. Ці маглі і мы абмінуць гэтую «адлігу» і змусіць вас ізноў у адзіным духу еднасці праславіць Бога? Канешне, не! Таму з вялікай радасцю ў сэрцы і вялікай ўдзячнасцю Богу паведамляем, што юбілейнаму 10-му фестывалю хрысціянскай музыкі #DDN22 быць!
27 жніўня 2022 года ў Баранавічах, на вуліцы Кірава 62, у ДК тэкстыльшчыкаў, а 18-й гадзіне нашыя малітвы ўзнясуцца да Бога!..
Просім аб падтрымцы і малітве за арганізатараў і музыкантаў. А калі ты не можаш уседзець на месцы і жадаешь дапамагчы яшчэ і фізічна альбо маеш якую-небудзь ідэю, як зрабіць фестываль яшчэ больш цікавым і штосьці палепшыць у ім — запаўняй форму па спасылцы https://forms.gle/QYGGmsiYi9gJo8WT6. Чакаем цябе!
Каб сачыць за апошнімі навінамі і першымі даведвацца аб актуальнай інфармацыі, запрашаем далучыцца да нашай старонкі ў Instagram https://instagram.com/ddn.fest?igshid=YmMyMTA2M2Y=, а больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў кс. Паўла Рудзьмана па тэлефоне +375297090093.
І апошняе: даведаўся сам — распавядзі сябру, не трымай добрыя навіны пры сябе!
З малітвай, каманда DDN.
Павел Слізевіч.
Фота Данілы Ліцкевіча.