
Ваша Эксцэленцыя,
глыбокапаважаны ксёндз біскуп Юрый!
Прыміце нашы сардэчныя віншаванні з імянінамі! Дзякуем Вам за бясцэнны прыклад Вашага служэння і сведчання веры, а таксама за Вашую падтрымку.
Шчыра жадаем Вам духоўных і фізічных сілаў, здароўя, Божай ласкі, Божага благаслаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на далейшае служэнне!
З малітваю і ўдзячнасцю,
рэдкалегія часопісаў «Наша вера», «Ave Maria» і калектыў выдавецтва «Pro Christo».