Удзячнасць — знак мудрасці. Па старонках студзеньска-лютаўскага нумара часопіса «Ave Maria»

Юбілейны, 30-ты год сваёй вандроўкі да чытачоў часопіс «Ave Maria» распачаў з нумара, прысвечанага тэме ўдзячнасці і няўдзячнасці ў адносінах чалавека да Бога і бліжняга.

Згодна са сведчаннямі містыкаў, святых і паводле вучэння Касцёла, найлепшым чынам мы праяўляем сваю ўдзячнасць Езусу Хрысту тады, калі робім дабро для сябе і для іншых, калі спрыяем пашырэнню Божага Валадарства на зямлі. З гэтай прычыны вельмі дарэчы на першых старонках часопіса арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім пастырскім слове на 2024 год «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» разважае пра важную ролю свецкіх у падтрымцы і развіцці хрысціянскага жыцця і апостальства, у рэалізацыі місіі Касцёла.

Наступныя два артыкулы ў часопісе прысвечаныя развагам на тэму новай дэкларацыі Дыкастэрыі веравучэння Fiducia supplicans пра душпастырскае значэнне благаслаўленняў, што выклікала вялікі рэзананс ва ўсім Касцёле. У сувязі з гэтым чытачам прапануецца матэрыял ксяндза Андрэя Рылкі «Ці лічыцца благаслаўленне грэшніка — благаслаўленнем на грэх» і артыкул былога прэфекта Кангрэгацыі веравучэння кардынала Герхарда Мюллера «Адзінае благаслаўленне Маці Касцёла — гэта праўда, якая нас вызваліць».

У рубрыцы «Школа малітвы» публікуецца атрыкул ксяндза Юрыя Кулая «Удзячнасць як знак мудрасці», дзе аўтар разважае пра ўменне адкрываць не толькі веліч атрыманых ад Бога дароў, але таксама Яго дабрыню і любоў, што нашмат важней за першае.

«Удзячнае сэрца» — так называецца першая частка з цыкла духоўных практыкаванняў, якія прапануе псіхолаг сястра Паўла Бобер MSF і якія заснаваныя на медытацыі над Евангеллем.

Жывыя і глыбокія сведчанні пра ўдзячнасць і няўдзячнасць публікуюцца на старонках часопіса паводле «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны Кавальскай, разважанняў ксяндза Яна Твардоўскага (падрыхтавала Крыстына Лялько) і паводле кнігі «Сведчанне» містычкі Аліцыі Лянчэўскай (падрыхтавала Галіна Калевіч).

Гэтыя і іншыя цікавыя артыкулы, вершы, лісты, віншаванні чакаюць чытачоў на старонках снежаньска-лютаўскага нумара «Ave Maria», а на апошняй старонцы вокладкі публікуюцца «Малітвы падзякі».

Ганна Шаўчэнка

Набыць часопіс можна:

  • у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
  • у кіёску архікатэдральнага касцёла ў Мінску.

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней