
Сакавік.
За сем’і, якія перажываюць крызіс.
Молімся, каб сем’і, якія перажываюць разлад, адчулі аздараўляльную моц прабачэння і зразумелі, што нават адрозненні могуць узбагачаць.
Студзень
Аб праве на адукацыю
Молімся, каб у дачыненні эмігрантаў, бежанцаў і ўсіх, хто пацярпеў ад ваенных канфліктаў, заўсёды было захавана права на адукацыю, неабходнае для стварэння лепшага свету.
Люты
Аб пакліканні да святарскага і манаскага жыцця
Молімся, каб касцёльная супольнасць змагла прыняць маладых людзей, якія адчулі пакліканне служыць Хрысту ў святарскім або манаскім жыцці, з іх прагненнямі і сумненнямі.
Сакавік
За сем’і, якія перажываюць крызіс
Молімся, каб сем’і, якія перажываюць разлад, адчулі аздараўляльную моц прабачэння і зразумелі, што нават адрозненні могуць узбагачаць.
Красавік
Аб мудрым выкарыстанні новых тэхналогій
Молімся, каб выкарыстанне новых тэхналогій не замяніла міжчалавечых адносінаў, адбывалася ў атмасферы пашаны да кожнага чалавека і дапамагала супрацьстаяць крызісам нашага часу.
Май
Аб паляпшэнні ўмоваў працы
Молімся, каб дзякуючы працы кожны чалавек мог рэалізаваць сябе, каб сем’і мелі годныя ўмовы жыцця, а грамадствы станавіліся ўсё больш чалавечнымі.
Чэрвень
Аб развіцці спагады ў свеце
Молімся, каб кожны з нас знаходзіў суцяшэнне ў асабістых адносінах з Езусам, а з Яго Сэрца браў прыклад спагадлівай любові да свету.
Ліпень
Аб развіцці навыкаў духоўнага распазнавання
Молімся, каб мы развівалі навыкі духоўнага распазнавання, навыкі мудра выбіраць жыццёвыя шляхі і адпрэчваць тое, што аддаляе нас ад Хрыста і Евангелля.
Жнівень
Аб развіцці навыкаў супольнага жыцця
Молімся, каб грамадствы, якім цяжка даецца суіснаванне, не паддаваліся спакусе канфрантацыі па этнічных, палітычных, рэлігійных ці ідэалагічных прычынах.
Верасень
Аб аднаўленні нашых адносінаў з усім стварэннем
Молімся, каб мы, натхнёныя прыкладам святога Францішка, зразумелі ўзаемазалежнасць усіх стварэнняў, якіх любіць Бог і якія вартыя любові і пашаны.
Кастрычнік
Аб супрацоўніцтве паміж вызнаўцамі розных рэлігійных традыцый
Молімся, каб вызнаўцы розных рэлігійных традыцый супрацоўнічалі паміж сабою дзеля абароны і будавання спакою, справядлівасці і братэрства.
Лістапад
Аб прадухіленні самагубстваў
Молімся, каб людзі, якія спазнаюць спакусу ўчыніць самагубства, знайшлі ў сваіх супольнасцях неабходную ім падтрымку, дапамогу, любоў і адкрыліся на хараство жыцця.
Снежань
За хрысціянаў, якія жывуць у краінах, ахопленых ваеннымі канфліктамі
Молімся, каб хрысціяне, якія жывуць на тэрыторыях, дзе вядуцца войны і распальваюцца канфлікты, асабліва на Блізкім Усходзе, былі сейбітамі спакою, надзеі і прымірэння.