
У новым нумары часопіса «Наша вера» (№ 1, 2025) чытачы знойдуць цікавыя матэрыялы, прысвечаныя Юбліейнаму году, абвешчанаму Папам Францішкам, духоўнай літаратуры, беларускаму мастацтву, значным дзеячам рэлігійнага жыцця мінуўшчыны і сучаснасці, важным асобам і падзеям у жыцці Касцёла.
Гэты нумар часопіса пачынаецца артыкулам Марэка Корната «Святы год — ідэя і рэчаіснасць», у якім чытачам прапануецца экскурс у гісторыю Юбілейных гадоў Каталіцкага Касцёла, адзін з якіх — Святы год надзеі — прыпадае на гэты год.
У рубрыцы «Асобы» друкуецца ўрывак з кнігі «Патрабавальны Папа» польскага святара і публіцыста кс. Робэрта Скшыпчака ў перакладзе Крыстыны Лялько (працяг).
150-годдзю заснавання Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прысвечаны арт. «З любові і для любові», у якім апавядаецца пра жыццё благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай — заснавальніцы гэтай Кангрэгацыі (публікацыю падрыхтавала Крыстына Лялько).
У рубрыцы «Пераклады» Аксана Данільчык прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад з італьянскай мовы «Разважанняў аб святых стыгматах святога Францішка».
30-годдзю заснавання квартальніка «Наша вера» прысвечана інтэрв’ю «Прысутнасць важней за словы…», у якім галоўны рэдактар часопіса «Наша вера» Крыстына Лялько размаўляе з літаратуразнаўцаю, паэткаю, перакладчыцаю Аксанай Данільчык пра яе творчасць і погляд на шматгадовую працу часопіса, які займае важнае месца ў духоўнай прасторы Беларусі.
У рубрыцы «Пераклады» літаратуразнаўца Ірына Багдановіч прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад з польскай мовы абразка Ігнацыя Ходзькі «Баруны» і прадмову да перакладу.
Творчасці слыннага беларускага мастака Язэпа Драздовіча прысвечаны артыкул мастацтвазнаўцы Надзеі Усавай «„Прарок“, або Ідэйны маніфест Язэпа Драздовіча».
Мастацтвазнаўца Алена Карпенка ў артыкуле «Сімвалы і атрыбуты ў мастацтве Беларусі XVII–XIX стст.» разважае пра сімвалічную аснову і сэнс рэлігійнага мастацтва.
У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Аксаны Данільчык і Леаніда Дранько-Майсюка.
Празаік Уладзімір Ягоўдзік прапануе ўвазе чытачоў свае чарговыя ўспаміны.
85-годдзю вядомага беларускага мастака, паэта Алеся Марачкіна прысвечаны артыкул мастацтвазнаўцы Тані Плынь (Таццяны Гаранскай) «Мара пра палёт».
Рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі ў артыкуле «Касцёльныя дзяды» апавядае пра традыцыю «касцёльнага дзядоўства» і тыпы дзядоў-пілігрымаў.