
Што трэба ведаць пра чысцец?

Напярэдадні месяца малітвы за памерлых у выдавецтве «Про Хрысто» выйшла новая кніга польскага тэолага і хрысціянскага дзеяча Анджэя Вронкі «О чистилище. Как помочь душам в чистилище».
Згодна з вучэннем Каталіцкага Касцёла пра чысцец мы верым, што пасля смерці чалавека яго душа, маючы на сабе плямы граху, перажывае стан ачышчэння. «Гэтыя душы вельмі горача моляцца, — піша св. Фаўстына, — але безвынікова для сябе — толькі мы можам прыйсці ім на дапамогу» («Дзённік», 20).
Аўтар кнігі Анджэй Вронка на канкрэтных прыкладах візій некаторых святых і містыкаў (сястра Фаўстына, айцец Піо, Марыя Сіма), а таксама спасылаючыся на Святое Пісанне і дакументы Каталіцкага Касцёла, спрабуе наблізіць да нас рэчаіснасць чыстца. Як мы можам дапамагчы душам у чыстцы? Ці варта казаць хвораму пра хуткую смерць? Як падрыхтаваць канаючага чалавека да сустрэчы з Богам? На ўсе гэтыя і іншыя пытанні А. Вронка дае зразумелыя і пераканальныя адказы.
Варта звярнуць увагу на апошні раздзел выдання, які складаюць малітвы за канаючых і памерлых. Нашая малітва як поўная даверу размова з Богам — гэта часта самая вялікая і самая эфектыўная дапамога душам. Прабываючы ў еднасці святых Касцёла пілігрымуючага (на зямлі), церпячага (у чыстцы) і трыўмфуючага (у небе), будзем жа аднадушна трываць у малітве, з вераю заступаючыся адзін за аднаго перад Богам.
Дар’я Ахламёнак
Набыць кнігу можна:
- у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25, пн–пт: 10:00–19:00, сб.: 11:00-18:00);
- у парафіяльных кіёсках і пробашчаў парафій;
- альбо звяртайцеся ў выдавецтва па тэл. (017) 356 17 50.