«Паўната малітвы. Частка 2. Майстэрства малітвы» выйшла ў выдавецтве «Pro Christo»
29.10.2020|Кнігі

«Паўната малітвы. Частка 2. Майстэрства малітвы» — тэалагічная манаграфія, мэта якой — узбагаціць ваша малітоўнае жыццё. Яе аўтар айцец Яцэк Варанецкі OP — руплівы манах, тэолаг, педагог, слуга Божы — аналізуе розныя аспекты малітвы і заахвочвае да таго, каб малітва для кожнага з нас стала сапраўдным праяўленнем любові да Бога і бліжняга. Пераклалі кнігу з польскай мовы айцец дамініканін Міхал Ермашкевіч ОР і Юлія Шэдзько.


«Дагэтуль усе нашыя разважаннi датычылі вучэння аб малiтве. Мы імкнуліся высветліць, што такое малітва, якія формы яна мае i з якiх крынiцаў узнікае. Наступныя чатыры раздзелы кнігі будуць прысвечаныя майстэрству малiтвы — практычнаму ўменню малiцца. Мы раскажам, як душа павiнна наладжваць кантакт з Богам «дастойна і вытрывала» (1 Кар 7, 35). Таму трэба будзе паўтарыць шмат з таго, што ўжо было сказана ў папярэднiх раздзелах, але ўжо з iншага пункту гледжання, каб паказаць, як атрыманыя раней веды ператвараць ва ўчынкi.

Разглядаючы малітву як практычнае ўменне, гэта значыць як майстэрства, можна вылучыць дзве яе асноўныя формы: лiтургію і мысленную малітву. Першая мае выразнае знешняе праяўленне і таму можа адбывацца супольна, другая ж мае, хутчэй, унутраны характар і адбываецца ў глыбiнi душы. Абедзве формы малітвы з’яўляюцца неабходнымі складнікамі хрысцiянскай пабожнасцi. Можна асабіста аддаваць перавагу адной ці другой, але нiводнай нельга цалкам выключаць. Памылкова нават супрацьпастаўляць іх так, быццам яны існуюць незалежна адна ад другой. Зусiм наадварот, мысленная малiтва — жыватворная душа лiтургii, а літургія — найлепшая школа для мысленнай малiтвы». 

 Айцец Яцэк Варанецкі OP

Змест

Раздзел І. Лiтургiя як школа малiтвы
Раздзел ІІ. Святая Імша
Раздзел ІІІ. Мысленная малітва
Раздзел ІV. Кантэмпляцыя (сузіранне)
Раздзел V. Надзвычайныя Божыя ласкі на шляху малітвы
Раздзел VІ. Малітва Езуса
Раздзел VІІ. Малітва Марыі
Раздзел VІІІ. Малітва святых на прыкладзе малітвы святога Дамініка
Раздзел ІХ. Малітоўны дух


Каб набыць кнігу, звяртайцеся па тэл.: +375296603390 (Віталь).

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней