У выдавецтве «Pro Christo» выйшла кніга Марэка Вуйтовіча SJ пра бацькоў святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса — Людвіка і Зэлі Мартэн. «Прысвячаю гэтую кнігу шматдзетным бацькам, — піша аўтар, — жадаю вам кожны дзень давяраць Божаму Провіду, будуючы сярод клопатаў хатні Касцёл Езуса Хрыста. Няхай вашымі апекунамі будуць святыя сужэнцы Зэлі і Людвік Мартэн, бацькі дзевяці дзяцей».
18 кастрычніка 2015 г. папа Францішак абвясціў Мартэнаў святым сужэнствам. У іх сям’і нарадзілася дзевяць дзяцей, сярод якіх была св. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса, доктар Касцёла.
У гэтай кнізе распавядаецца гісторыя жыцця святых Людвіка і Зэлі Мартэнаў. Іх прыклад, асабліва выразны ў часы крызісу сям’і, сведчыць, наколькі велічным пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае сужэнства не толькі ў місіі перадачы веры дзецям, але перадусім як супольны сужэнскі шлях да святасці.
Каб набыць кнігу, звяртайцеся ў кіёск архікатэдральнага касцёла ў Мінску або па тэл.: +375296603390 (Віталь).