Запрашаем да чытання першага нумара часопіса «Наша вера» (№ 1, 2026)
22.04.2026|Падзеі

У першым нумары часопіса «Наша вера» чытачоў чакаюць матэрыялы, прысвечаныя 35-годдзю аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, артыкулы мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, новыя творы хрысціянскіх паэтаў і празаікаў, пераклады, успаміны і іншыя цікавыя публікацыі.

Гэты нумар часопіса пачынаецца дакладам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB «Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў кантэксце 35-годдзя аднаўлення яго структураў».

У рубрыцы «Асобы» друкуецца інтэрв’ю «Быць спецыялістам ад спаткання чалавека з Богам», у якім галоўны рэдактар часопіса Крыстына Лялько размаўляе з Яго Эксцэленцыяй Тадэвушам Кандрусевічам з нагоды яго юбілею, які сімвалічна супаў з юбілеем адраджэння Касцёла ў Беларусі.

Доктар біблійнай тэалогіі Марына Пашук прапануе ўвазе чытачоў артыкул «„Пяцікніжжа Майсея“ ў зборы кніг Старога Запавету».

Постаці аднаго з самых слынных каталіцкіх святых прысвечаны артыкул Алеся Жлуткі «Святы Аўрэлій Аўгустын. Жыццё і гісторыя навяртання» з нагоды пачатку публікацыі знакамітага твора св. Аўгустына «Споведзь» у перакладзе на беларускую мову.

Паэтка і перакладчыца Аксана Данільчык друкуе свой пераклад з італьянскай мовы твора паэта Дзіно Кампана «Верна (Дзённік)», які яго аўтар прысвяціў святому Францішку. Постаці святога прысвечана і публікацыя мастацтвазнаўцы Дзмітрыя Моніча «Прадвеснікі Адраджэння: святы Францішак на фрэсках Джотта».

Кандыдат гістарычных навук Анатоль Сцебурака ў артыкуле «Капліца Валадковічаў у Радашкавічах» разважае пра таямніцы мінулага роду Валадковічаў.

Паэтка і літаратуразнаўца Ірына Багдановіч прапануе ўвазе чытачоў публікацыю «Забыты і загадкавы твор Адама Міцкевіча».

Творчасці паэткі і доктара філалогіі Галіна Тварановіч прысвечана інтэрв’ю з ёю Аксаны Данільчык «Памнажаць евангельскія таланты». Тут жа змешчаны вершы паэткі.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Васіля Зуёнка.

У рубрыцы «Проза» змешчаны «Маленькія таямніцы» Крыстыны Лялько, а таксама кароткія апавяданні Леаніда Дранько-Майсюка.

Уладзімір Ягоўдзік прапануе ўвазе чытачоў свае ўспаміны «Краявід з Русаляй».

У рубрыцы «In memoriam» друкуецца некралог «Светлай памяці Ірэны Зварыкі» — былой аўтаркі часопіса «Наша вера».

Стах Лысы і Ян Лысы ў артыкуле «„Дэкалог“ Кшыштафа Кеслёўскага» разважаюць пра адметнае прачытанне Божых запаведзяў сусветна вядомым творцам кіно (працяг).

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней