Май па жаданні папы Францішка стане месяцам малітвы аб спыненні пандэміі

Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі паінфармавала, што, згодна з гарачым жаданнем Святога Айца, май будзе прысвечаны малітоўнаму марафону пад дэвізам «Касцёл нястомна маліўся да Бога (Дз 12, 5)».


Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, усе санктуарыі свету стануць месцамі ружанцовай малітвы ў інтэнцыі заканчэння пандэміі з удзелам вернікаў, сем’яў і супольнасцяў.

На афіцыйных каналах Святога Пасаду ў 18.00 (па рымскім часе) будзе транслявацца марыйная малітва з 30-і санктуарыяў свету.

Папа Францішак, як паінфармавала Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі, распачне гэтую вялікую малітву 1 мая, а завершыць 31 мая.


Паводле: КАІ
Пераклад і адаптацыя: Валянціна ГрамыкаCatholic.by

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней