Рэгулярная штодзённая малітва

 

Пры будаўніцтве дома выкарыстоўваюцца сотні гаек і нітаў для мацавання каркаса да падмурка. Дом, пабудаваны на моцным падмурку, не вытрымаў бы ветру, паводкі і дажджу (гл. Мц 7, 25), калі б не быў належным чынам прымацаваны да падмурку.

Рэгулярная штодзённая малітва

Кожны дзень мы робім тыя ці іншыя маральныя ўчынкі. Чалавек, які часта кажа: «Пане, Пане» (Мц 7, 21), альбо можна сказаць, даволі рэлігійны чалавек, можа лёгка прызвычаіцца праводзіць свой дзень, не ўкараняючыся ў Хрысце. Увечары, падчас разважаняў пра свой дзень, я асабіста ўсвядоміў, што часта дзейнічаю і думаю, не арыентуючыся ў сваіх дзеяннях на Хрыста.

Бог дае нам дар новага дня як выклік, каб пастаянна напаўняць яго канкрэтнымі ўчынкамі пабожнасці. Наш дзень — гэта магчымасць у кожную хвіліну знайсці «каштоўную пярліну» (Мц 13, 46). Больш каштоўны за золата ці срэбра дар самога Бога, Яго воля для нас у кожную секунду. Якая цудоўная рэальнасць: я сапраўды магу быць паяднаным з Хрыстом у сваіх штодзённых дзеяннях. Каб спасцігнуць гэты скарб, схаваны ў полі (гл. Мц 13, 44) нашага штодзённага жыцця, мы павінны мець жывыя адносіны з Богам праз рэгулярную штодзённую малітву. Недастаткова маліцца шмат у адзін дзень і не маліцца ў другі. Мерай нашай духоўнай жыццяздольнасці з'яўляецца тое, што мы робім штодзённа.

«Пан ёсць вечная Скала» (Іс 26, 4). Каб цвёрда паставіць наш дом на гэтай Скале, мы павінны замацаваць яго і саміх сябе праз штодзённыя малітвы на трывалым Падмурку, якім з’яўляецца Хрыстус. Наша штодзённая звычка маліцца — гэта гайкі і балты духоўнага будынка нашай душы. Праз малітву Сам Бог «дае муры і валы для абароны» (Іс 26, 1) нашага дому.

Адвэнт — гэта час пачаць нешта новае, час падрыхтоўкі нашых сэрцаў да прыйсця Хрыста, які з'яўляецца крыніцай усіх добрых дароў (гл. Як 1, 17), час, які трэба прысвяціць больш палкай штодзённай малітве.

Малітва: Пане, «пра Цябе кажа маё сэрца: шукайце Ягонага аблічча. Буду шукаць Твайго аблічча, Пане» (пар. Пс 27, 8).


Падумайце, які дар штодзённай малітвы вы можаце даць Богу, пачынаючы з сённяшняга дня?


Самуэль Васкес.
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.
Паводле: https://www.thecatholictelegraph.com/advent-reflections-2021/78363.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней