Разважанне на Адвэнт 10 снежня 2021 г. Ідучы да Бэтлеема падчас Адвэнту і да ўрачыстасці Нараджэння нашага Караля, звернемся думкамі да святога месца, дзе ўцелавіўся наш Пан і дзе заставаўся да свайго Нараджэння.
Усяго два гады таму ў Агульны Рымскі каляндар, які дзейнічае ва ўсім Касцёле, быў унесены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай. У гэтую дату, 10 снежня, мы глядзім на Святы домік Марыі з Назарэта, які знаходзіцца ў італьянскім горадзе Ларэта на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора. Гэты просты домік, дзе нарадзілася сама Марыя, пакорная слуга Пана, стаў месцам прабывання Слова, якое сталася целам.
Традыцыя кажа нам, што Святы дом Ларэта быў не толькі месцам Звеставання, але і месцам, дзе нарадзілася Марыя і пазней жыла Святая Сям’я. Згаданы санктуарый, цесна звязаны з Апостальскай Сталіцай, праслаўлены Найвышэйшымі Пантыфікамі і паўсюдна вядомы, на працягу доўгага часу выдатна сведчыў, не менш за Назарэт на Святой Зямлі, евангельскія цноты Святой Сям’і.
Хацелася б звярнуць вашу ўвагу на сённяшнія чытанні. У Ісаі мы чуем, што калі слухаем і выконваем Божыя запаведзі, то не толькі спакой наш будзе, як рака, але і справядлівасць наша, як хвалі марскія. У Евангеллі паводле Мацвея Езус кажа, што мудрасць апраўдана справамі сваімі.
У сённяшні час многія людзі абыякавыя. Мы вызнаём, што Дзева зацяжарыла, а Бог стаў чалавекам, а яны проста паціскаюць плячыма. Граем ім цудоўную мелодыю, а яны не танчаць. Папярэджваем, што шлях бязбожных вядзе да пагібелі, а ніхто не смуткуе.
Іншыя, як у Евангеллі, скажаюць праўду крытыкай. Прыйдзем да іх з нязменнымі праўдамі пра сексуальнасць і шлюб, а яны ўбачаць у гэтым злы супраціў зменам. Прапануем абарону ненароджанага, а яны пераменяць гэта ў нападкі на жанчын. Здаровая фертыльнасць разглядаецца як хвароба. Адкрытасць да жыцця разглядаецца як безадказнасць, а шматдзетнасць — як эгаізм, але мудрасць пацвярджаецца справамі сваімі.
Марыя была адкуплена сваёй вялікай справай, сваім «так» Богу. Яна прытрымлівалася Божых запаведзяў і, як дрэва, пасаджанае ля патокаў вады, дало шмат пладоў, так Яна дала Святло Жыцця.
Малітва: Пане, вядзі нас шляхам, якім мы павінны ісці, і дапамажы нам прыносіць плён любові ў нашых уласных маленькіх дамах, як гэта рабіла Мадонна з Ларэта.
Заданне: памаліцеся сёння з усёй сям'ёй Ларэтанскую літанію.
Дэвід Ульмер.
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.
https://www.thecatholictelegraph.com/advent-reflections-2021/78363.