Адкінем свае страхі

 

Разважанне на Адвэнт 20 снежня 2021 г. Пане Езу, дапамажы нам адкінуць тыя рэчы, якія належаць свету і якія перашкаджаюць адказаць на Твой заклік так жа ўпэўнена, як гэта зрабіла Марыя.

Апошнім часам мы ў нашай сям’і даволі шмат гаворым пра анёлаў. Наперэдадні Божага Нараджэння мы павесілі іх выявы ў нашым доме, і дзеці задаюць розныя пытанні пра добрых і дрэнных анёлаў, і не праходзіць ні дня, каб мы не дзякавалі анёлу-ахоўніку за выратаванне аднаго з нас ад чагосьці.

Што яшчэ вельмі цікава: анёлы перад любой сустрэчай з чалавекам гавораць «не бойся». У нас ёсць адна выява Звеставання, дзе анёл Габрыэль намаляваны з боку гледжання Марыі, і яго вочы проста гараць... ведамі, сілай і мэтанакіраванасцю, што паказвае жаданне анёлаў выконваць толькі Божую волю. Мастак адлюстраваў тую засяроджанасць, якую апісвае Святое Пісанне... Асоба анёла настолькі адрозніваецца ад асобы чалавека, што мы, напэўна, баяліся б такога візіту; але ў той самы час мы тыя, хто можа прыняць нашага Пана ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Давайце падумаем пра адказ Марыі такому моцнаму наведвальніку і зразумеем, наколькі надзвычайная насамрэч Марыя. Нядаўна я прачытаў разважанні пра тое, што ўвесь Ізраэль, усе запаветы і каралі, прарокі і бітвы, усе Божыя дзеянні і кіраўніцтва на працягу тысяч гадоў былі з адзінай мэтай — падрыхтаваць адну маленькую дзяўчынку да адказу, які Яна прамовіла. Як я магу хоць крыху адкінуць свой страх і проста даверыцца таму, аб чым просіць мяне Пан?


Малітва: Святая Марыя, Маці Езуса, маліся да Яго за мяне, каб я заўсёды заставаўся побач з Ім і жадаў выконваць Яго волю. Дапамажы мне быць такім пакорным, як Ты, каб несці мір іншым у гэтыя дні.


Натан Байерсдорфер.
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай.
https://www.thecatholictelegraph.com/advent-reflections-2021/78363.

 

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней