Бэтлеем

Тут Слова сталася Целам
Няма ўжо жолаба сена вала і асла
І ўсяго аб чым піша Лука
Застаўся толькі грот
Нямы сведка тамтэйшых здарэнняў
Над ім касцёлік яснее
Сімвал памяці й веры людское
Тут нарадзіўся Хрыстус
Тут неба з зямлёю стыкнулася
Сюды прыбылі пастухі, апранутыя ў бурносы
І мудрацы з далёкага краю
Тут упалі першыя забітыя дзеці
Ахвяраю страху за ўладу
Тут новы час узяў свой пачатак
Сюдою праходзіць мяжа
Між тым што было і ёсць
Тут кінута зерне
Якое расло і даспявала паволі
Тут пачаў нараджэнне новы свет
Новая думка і новая культура.

* * *

Гляджу ў глыб гроту
Імкнуся спасцігнуць замысел Божы
Чаму тут і чаму так
Бог заіснеў як чалавек
Няўжо найбольш цаніў
Просты быт пастухоў і ўбоства?
Мудрасць пакорных магаў
Што праўды шукаюць?

* * *

Так гэта выглядае
У гроце было толькі іх Трое
Жывёла і больш нічога
Чаму?
Адказ дае жыццё
Занадта шмат ёсць убогіх
І бяздомных
Таму Бог рашыў быць адным з іх
А багацце не найлепшы шлях
Да збаўлення і шчасця
Таму Пан нарадзіўся ў жолабе.


Ян Палыга 

Пераклад Крыстыны Лялько

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней