Рэкалекцыі «Самадастатковасць» з а. Аляксандрам Жарнасекам у Жодзіна [відэа]

Дарагія чытачы, у няпросты час пандэміі многія прымаюць рашэнне застацца дома, у некаторых касцёлах адмяняюцца рэкалекцыі, катэхезы і г.д. Прапануем вам рэкалекцыі айца Аляксандра Жарнасека MIC, якія ён правёў у Жодзіна ў парафіі Маці Божай Фацімскай, дзе служаць айцы марыяне. Відэа ўзятыя з youtube-канала жодзінскай парафіі, якія можна паглязець дома і засяродзіцца на важных для нашага сэрца рэчах.


«Пахвалёны Езус Хрыстус! Распачынаючы нашыя велікапосныя рэкалекцыі, заахвочваю адкрываць сэрцы на Духа Святога, каб Ён прамаўляў да нас між радкоў, каб мы пачулі, з чым наш Пан хоча падзяліцца з кожным з нас. Хачу з вамі сёння і ў наступныя дні паразважаць на тэму, якую можна адным словам назваць „самадастатковасць“. Тэма даволі важная. Як ні дзіўна, мы з гэтым шмат сустракаемся. Гэта сур’ёзная праблема, якую важна часам нават проста назваць. Праблема, якая паўстае ўжо на першых старонках Бібліі. Некаторыя Айцы Касцёла або духоўныя настаўнікі кажуць нават, што, магчыма, ёсць злы дух, які менавіта так нас спакушае, яго часам таксама называюць духам кантролю.

Калі чытаем вядомую нам гісторыю, як сатана спакушае нашых прабацькоў Адама і Еву, то чуем абяцанне таго, што яны будуць, як Бог, ведаць дабро і зло. У гэтым першародным граху ўжо крыецца тэма самадастатковасці. Гэта значыць, вы самі вырашыце, што для вас дабро, а што для вас зло. Да гэтага моманту людзі самі не вырашалі, да гэтага моманту яны былі залежныя ад Бога: нельга браць з дрэва плоду ― значыць нельга. Адам і Ева не ведалі, што такое зло, ведалі толькі, што такое дабро. А сатана, калі спакушае, пачынае казаць, што вы будзеце падобныя Богу.

Хто гаспадар свайго жыцця? Трэба самому, маўляў, браць жыццё ў свае рукі. Хто за цябе што будзе вырашаць? Хто цябе ўратуе? Нечым падобным сатана нас спакушае. Толькі ў адносінах да Бога гэта аказваецца катастрофай…»

Глядзіце далей відэа:

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней