Айцец Яўген Голуб: «Сядзі ў келлі!»

Дарагія чытачы і чытачкі! Дзелімся з вамі цікавымі разважаннямі ад айца францішканіна Яўгена Голуба, якія ён публікуе на сваім youtube-канале «Студня Якуба».


«Цяпер такі дзіўны час, калі большасць людзей не ведае, што з ім зрабіць. Другая палова людзей гэтага часу катастрафічна не мае, бо мусіць выконваць пэўныя абавязкі. Парадаксальна, што, размаўляючы з многімі людзьмі, я чую ад іх, што цяпер, калі мінімалізаваліся кантакты, калі яны стараюцца трымацца толькі ў сваіх блізкіх колах, дома, стаў часам духоўным. І мне ў сувязі з гэтым успамінаецца такая гісторыя з аповедаў пра айцоў пустыні. Малады манах прыходзіць да старэйшага айца і кажа: „Што мне зрабіць, каб стаць добрым манахам?“. Айцец кажа яму: „Слухай, сядзі ў сваёй келлі, не маліся нават, не рабі нічога, проста сядзі ў келлі…“

Думаю, што гэты час адасобленасці, цішыні, трошкі непрыемны, бо мы ад яго адвыклі ў штодзённым жыцці, можа стаць часам, які можна добра выкарыстаць. Падчас таго, як мы сядзім у сваіх келлях, не толькі знешніх, але і ў келлях сваіх сэрцаў, мы задаём сабе важныя пытанні і атрымліваем на іх важныя адказы. Можна ўбачыць, як эта нас прыводзіць да нечага добрага…»

Глядзіце цалкам влог айца Яўгена на яго youtube-канале:

">

Айцец Яўген праводзіць катэхезы, онлайн-малітвы і адарацыю з разважаннямі таксама і ў Instagram. Запрашаем!

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней