Трыццаць трэцяя звычайная нядзеля, год В (18.11.2012)

Чытанні: Дан 12, 1–3; Пс 16 (15), 5 і 8. 9–10. 11; Гбр 10, 11–14. 18

Евангелле паводле святога Марка 13, 24–32

Усё пачынаецца з пытання вучняў, якое яны крыху раней задаюць Езусу, каб даведацца пра час надыходу Божага Валадарства: «Скажы нам, калі гэта будзе і які бу­дзе знак, калі павінна ўсё гэта споўніцца?» (Мк 13, 4). Езус не дае адказу на гэтае пытанне, а яны вельмі хочуць спазнаць таямніцу, хочуць ведаць, калі нарэшце можна будзе не працаваць; калі не трэба будзе хвалявацца з прычыны ўласных слабасцяў, падладжвацца да іншых людзей; калі нашыя сэрцы ўжо не будуць раніць вострыя словы і самі мы не будзем раніць іншых; калі мы не будзем смуткаваць і не будзем цешыцца; калі не будзем сумаваць па некім іншым; калі нарэшце ўсё гэта скончыцца? Калі ўжо можна будзе адпачыць, нічога не жадаючы і не прагнучы, ні пра што не марачы, проста быць? Калі, Езу, так будзе?

Ці задаеш ты Езусу такія пытанні? Ці носіш у сваім сэрцы пустэльню — месца, якое нічым немагчыма запоўніць, прастору, якая смыліць і не дае спакою? Калі адчуваеш нешта падобнае, не засмучайся. Знайдзі ў гэтым радасць, бо гэта значыць, што ў сваім сэрцы ты носіш кавалак нябёсаў, успаміны пра Рай, які мы пакінулі. Радуйся, бо гэта значыць, што ты не запусціў сваё карэнне ў зямлю — яно знахо­дзіцца ў небе. Радуйся, бо там твая Ай­чына.

Палюбіць пустэльню... Палюбіць пытан­ні без адказаў. Палюбіць сум па нечым. Дзеля чаго? Гэтая пустэльня не павінна быць для нас цяжарам. Дзякуючы суму па небе нам будзе лягчэй наладзіць свае стасункі з блізкімі і сябрамі. Дзякуючы прагненню неба нам будзе лягчэй знайсці час для ма­літвы, сустрэчы з Езусам; час для таго, каб прынесці ў сваё жыццё кавалак неба, якога мы так прагнем ужо цяпер.

Айцец Тамаш Міка ОР

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней