Шукаць праўду, як дзеці

Чатырнаццаты звычайны тыдзень, Год А (05.07.2020)

У той час, адказваючы, Езус сказаў: «Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо так было Табе даспадобы. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Айца; і Айца ніхто не ведае, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі».

(Мц 11, 25–30)

Шукаць праўду, як дзеці

Цяпер я чытаю кнігу «Жыццё адной габрэйскай сям’і». Гэта ўспаміны пра жыццё св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа — Эдыты Штайн. Гэта вартая кніга, спадзяюся, калі-небудзь яе перакладуць на беларускую мову. У гэтай кнізе я знайшоў цікавыя словы Эдыты Штайн, якая тады вучылася ў дактарантуры, адышла ад юдэйскай рэлігіі, перастаўшы маліцца ва ўзросце пятнаццаці гадоў, і ў той час вельмі моцна і шчыра шукала праўды, хоць і была яшчэ далёкаю ад веры ў Езуса Хрыста. Яна разважала, як тыя дзеці, якіх Бог вядзе, адкрываючы ім сваю мудрасць: «Мы часта абменьваліся думкамі з Гансам, і гэта толькі ўмацавала нашае даўняе сяброўства. <…> Мы ўжо не сварыліся так, як здаралася ў студэнцтве. Справа ў тым, што маё стаўленне да людзей і да самой сябе цалкам змянілася. Мне ўжо неістотна было, як некалі раней, заўжды мець рацыю і заўсёды “перамагаць” праціўніка. Што праўда, я гэтак жа хутка, як раней, заўважала слабыя бакі ў чалавеку, але ўжо не выкарыстоўвала гэтае веданне, каб раніць бліжніх у самыя слабыя іх месцы, а старалася іх пашкадаваць. Мне не перашкаджала ў гэтым схільнасць вучыць іншых, ад якой я не пазбавілася, бо я пераканалася, што толькі ў вельмі рэдкіх выпадках людзі выпраўляюць свае памылкі, калі ім “гавораць праўду”, гэта спрацоўвае толькі тады, калі яны самі моцна жадаюць стаць лепшымі, і тады гэта дае нам права на падобную крытыку».


Айцец Раман Шульц ОР
Урывак цытуецца паводле выдання: „Dzieje pewnej rodziny żydowskiej”,
Wydawnictwo Karmelitów  Bosych, Kraków 2016, s. 319-320.

Цэтлікі: Біблія

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней