І нядзеля Вялікага посту, Год B (21.02.2021)

І адразу Дух павёў Яго ў пустыню. І быў Ён у пустыні сорак дзён, а сатана выпрабоўваў Яго; і быў Ён са звярамі, і анёлы служылі Яму. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; кайцеся і верце ў Евангелле».

(Мк 1, 12–15)

Пойдзем у пустыню

Што ты возьмеш з сабой у пустыню? Напэўна ў першую чаргу смартфон, каб было чым сябе заняць, каб карыстацца мапамі і навігатарамі і не заблукаць. А што рабіць, калі сядзе батарэя? Трэба ўзяць з сабою нешта сапраўднае, тое, што не знікне, не скончыцца, ніколі не падвядзе.

Нядзельнае Божае слова падказвае нам, што нічога не трэба браць з сабою, бо ўсё патрэбнае ўжо ёсць у пустыні. А галоўнае — па пустыні нас павядзе Той, хто ніколі не дасць згубіцца — Дух Святы. Маючы ўласную мапу альбо прыладу з навігацыяй, каго мы станем слухаць, каму больш даверымся? Усё, што патрэбна для нашага навяртання і аднаўлення веры, ужо ёсць у самім часе Вялікага посту, які нас чакае. Не трэба толькі перашкаджаць Богу дзейнічаць у нас, беручы з сабою шмат непатрэбных рэчаў і самастойна запаўняючы свой час. Ці хтосьці з нас ведае, як перамагчы сябе, свае грахі, як не паддацца сатане ў пустыні? Гэта добра ведае Езус, ведае Святы Дух. А каб даведацца і нам, трэба папрасіць: «Духу Святы, вядзі мяне!»


Айцец Павел Мажэйка OP

 

 

Цэтлікі: Біблія

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней