Багаты на дабрыню і любоў

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Парафіяне касцёла святых Пятра і Паўла ў Дзітве Лідскага р­на Гродзенскай вобл. просяць апублікаваць віншаванне для нашага пробашча — ксяндза Рышарда Пэрчака з днём нараджэння, які прыпадае на 21 жніўня.

Шаноўны ксёндз Рышард, шчыра віншуем Вас з 57-­годдзем! Сімвалічна, што нара­дзіліся Вы ў шчодры на прыродныя дары час, калі ў садах спеюць яблыкі, наша зямля дае багаты ўраджай. Так і Вы, ксёндз Рышард, багаты на дабрыню і любоў, якую аддаяце нам і нашым дзеткам! Вялікі дзякуй за бездакорную працу ў нашай парафіі. Усе мы моцна Вас любім, Вы сталі для нас родным чалавекам. Мы дзякуем Пану Богу за тое, што надзяліў Вас шчырым і добрым сэрцам. Вы заўсёды сустракаеце кожнага з усмешкай і гатовы даць усім добрую параду.

Дарагі ксёндз Рышард, жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай, багатых дароў Духа Святога. Няхай кожны новы дзень прыносіць Вам толькі добрыя весткі, сэрца не кранаюць трывогі і смутак, а служэнне, да якога Вы ставіцеся гэтак адказна, прыносіць толькі задавальненне і радасць. Мы ганарымся, што наша парафія мае такога пробашча, а таксама просім у Вас, ксёндз Рышард, пастырскай малітвы за сваіх парафіянаў.

 

Няхай жыццё квітнее буйным цветам,
І нараджэння дзень прыходзіць зноў і зноў,
А доля Вам даруе з кожным днём
Здароўе, радасць і ў парафіі любоў.

 

Няхай заўсёды Бог аберагае
Ад зла, хваробы і журбы
І ласку шчодра пасылае
Сягоння, заўтра і заўжды!

 


Тарэса Шэўчык і парафіяне касцёла 
святых Пятра і Паўла, г.п. Дзітва.

Цэтлікі: Юбілеі

Мы вельмі радыя
бачыць вас на сайце
часопіса «Ave Maria».
Гэта плён працы
неабыякавых людзей,
якія з радасцю ствараюць
гэты часопіс для вас.

Падпіска
Ахвяраванні

Сайт часопіса „Ave Maria“ Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс існуе дзякуючы вашым ахвяраванням. Сёння мы просім вашай дапамогі — нават невялікая сума падтрымае нас.

Падрабязней